ВІШНЕЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ВІШНЕЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца каля паварота на вёску Чырвонаазерская за 1 км на поўнач ад вёскі Вішнева Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў другой палавіне 18 ст. з цэглы.
Помнік архітэктуры позняга барока. Вырашана чатырохграннай, узнятай на кубападобны п'едэстал вежай, завершанай цыліндрычным барабанам. Грані прарэзаны зграбнымі арачнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі пілястрамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|