Субота, 19.05.2012, 08:07

«ВИТЕБСКИЕ ГУБЕРНСКИЕ ВЕДОМОСТИ»


«ВИТЕБСКИЕ ГУБЕРНСКИЕ ВЕДОМОСТИ» – афіцыйная газета. Выдавалася ў Віцебску на рускай мове Віцебскім губернскім праўленнем з 1838 г. да 23.12.1917 (05.01.1918 г.). Мела афіцыйны і неафіцыйны (з 1845 г.) аддзелы. Неафіцыйны аддзел меў значэнне самастойнай газеты, з 1901 г. выдаваўся асобна. З пачатку 1890-х г. у ім шырока асвятлялася мясцовае жыццё, падзеі ў краіне і за мяжой, друкаваліся літаратурныя творы, даследаванні па гісторыі, этнаграфіі, фальклору: «Этнаграфічны агляд Віцебскай губ.» A.М.Семянтоўскага (1872), «Язычніцкія могілкі», «Пра вывучэнне дзіцячых беларускіх гульняў» (1890) Е.Р.Раманава, «Нарысы простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку» (1894-95), «Простанародныя прыкметы і павер'і, забабонныя абрады і звычаі, легендарныя паданні пра асобы і месцы» (1896-97) М.Я.Нікіфароўскага, «Зямля і Араты» (1894), «Лепельскі павет Віцебскай губерні» (1895), «Старажытнасць беларускіх песень і іх напеваў» (1896) I.Д.Гарбачэўскага, «Кароткая нататка пра беларускую гаворку» (1895) У.К.Стукаліча, «Дзяды: Этнаграфічны нарыс з жыцця Лепельскіх беларусаў» (1898), «Новы год у вёсцы», «Зажынкі і абжынкі», «Талака» (усе 1903), «Вясковыя святы» (1904) A.Р.Пшчолкі, «Дунін-Марцінкевіч і яго паэма «Тарас на Парнасе» (1896) М.В.Доўнар-Запольскага і інш.

З 1899 г. друкаваліся артыкулы па пытаннях грамадскага жыцця, эканомікі, культуры, народнай асветы на Беларусі. У пачатку 1907 г. выйшла 8 нумароў нядзельнага дадатку да неафіцыйнага аддзела «Народный листок». У апошніх нумарах афіцыйнага аддзела газеты ў снежні 1917 г. (№ 77, 78) змешчаны пастановы мясцовых органаў Савецкай улады.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.