ВЯЛІКАКРУГОВІЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана лапідарным прамавугольным у плане аб'ёмам пад стромкім двухсхільным дахам. Плоскасныя фасады пазбаўлены архітэктурнага дэкору, апяразаны карнізм простага профілю, прарэзаны арачнымі аконнымі і ўваходным праёмамі. Пад капліцай сутарэнне пад цыліндрычным скляпеннем.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|