Пятніца, 29.03.2024, 10:06

ВЯЛІКАСВІРАНКАЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА МУЧАНІКА ЮРЫЯ

Галоўная »
ВЯЛІКАСВІРАНКАЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА МУЧАНІКА ЮРЫЯ размяшчаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Вялікія Свіранкі Астравецкага раёна. Пабудаваны ў 2-й палавіне 19 ст. Першапачатковы драўляны храм быў збудаваны ў 1671 г. коштам віленскага капітула, у 1690 г. пры ім збудаваны драўляны кляштар місіянераў. Закрыты ў 1951 г., вернуты ў 1998 г. парафіянам, адбудаваны ў 1999 г.


Архітэктура храма надзелена рысамі народнага дойлідства. Выцягнуты па падоўжнай восі прамавугольны зруб з пяціграннай апсідай мае над франтальным фасадам невялікую васьмігранную званічку, што завяршае трохвугольны франтон двухсхільнага даху (вынік прыстасавання касцёла пад царкву). Галоўны фасад фланкіраваны дзвумя прырубамі (асновы бакавых вежаў, не захаваліся), якія выступаюць за плоскасці сцен, але не выходзяць за межы агульнага даху. Паміж імі прыбудаваны нізкі прытвор пад двухсхільным пакрыццём. На фоне гарызантальна-вертыкальнай шалёўкі вылучаюцца лучковыя аконныя праёмы і брусы-сцяжкі ў прасценках. Шалёўка сцен выкарыстана і ў інтэр'еры залы, перакрытай плоскай столлю на падугах і вылучанай карнізам. У бакавых памяшканнях нартэкса вітыя лесвіцы на хоры і паддашша.

На поўдзень ад касцёла ў 1910-я гг. пастаўлена двух'ярусная квадратная ў плане шатровая званіца (зруйнавана ў канцы 20 ст.), ніжні ярус якой быў складзены з валуноў, верхні цагляньі ярус-звон адкрываўся дзвумя паўцыркульнымі прасветамі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.