Субота, 27.07.2024, 02:37

ВЯРЭЙКАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАГА ІМЯ МАРЫІ

Галоўная »
ВЯРЭЙКАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАГА ІМЯ МАРЫІ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Вярэйкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.


Пабудаваны ў 1826—30(39) гг. з цэглы па фундацыі і на сродкі ўладальніка маёнтка стацкага саветніка Аляксандра Свечына (праваслаўнага). Праект храма быў прысланы з Пецярбурга. Некалькі гадоў цягнулася цяжба з уладамі наконт правамоцтва самавольнага будаўніцтва, якое Свечын абгрунтоўвае тым, што ў Вярэйках з даўніх часоў існаваў касцёл. У 1868 г. касцёл скасаваны і перабудаваны архітэктарам Ціхвінскім у праваслаўную царкву. У 1952 г. закрыты. Адбудаваны як касцёл у 1990 г. На 1997 г. каля 800 парафіян.

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Фасад вырашаны дарычным чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам (адноўлены ў канцы 20 ст.) і дзвумя нішамі-экседрамі са скульптурамі па баках. Першапачаткова па баках фасада былі адасоблена пастаўлены дзве чатырохгранныя васьмікалонныя вежы-званіцы. З перабудовай пад царкву яны былі знесены, порцік заменены прыбудаванай двух'яруснай купальнай званіцай, былі прабіты бакавыя ўваходныя праёмы. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з сандрыкамі, па цэнтры — арачнымі ўваходнымі праёмамі. Унутры малітоўная зала перакрыта латковай столлю, апсіду запаўняе стукавы алтар у стылі класіцызму ў выглядзе чатырохпілястравага порціка з трохвугольным франтонам. Пад апсідай крыпта-пахавальня.

Збоку перад храмам пастаўлена трох'ярусная чатырохгранная шатровая званіца, трактаваная ў стылі позняга класіцызму.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 23
Гасцей: 23
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.