Нядзеля, 28.04.2024, 15:19

ЗАКОТ

Галоўная »
ЗАКОТ — архаічная канструкцыя страхі сялянскай хаты і гаспадарчых пабудоў. Бярвёны тарцовых сцен (у некаторых мясцовасцях называліся лемягі) вышэй ачэпу паступова ўкарочваліся, шчыт набываў выгляд ступеньчатага трохвугольніка. На выступах мацаваліся сволакі, якія служылі асновай страхі. На іх з дапамогай какошын клалі пакрыццё з дошак; саламянае і гонтавае пакрыццё патрабавала дадатковых лат.

закот
Закот

Форма страхі двухсхільная, на Палессі ў гумнах цэнтрычнай кампазіцыі сустракалася шатровая. Вядома некалькі канструкцыйных вырашэнняў закота. Суцэльны закот утвараўся, калі кожнаму бервяну шчыта адпавядаў сволак, разрэджаны — колькасць сволакаў на схілах страхі змяншалася да 1 — 3 (акрамя каньковага сволака), паніжаны — заўсёды разрэджаны і складаецца з 3 — 5 сволакаў, урубленых па дузе ў сярэдзіну шчыта. На поўначы і ўсходзе Беларусі, дзе паніжаны закот найбольш пашыраны, будаўнікі маглі ўзмацняць яго мастацкую выразнасць, дзеля чаго бярвёны для кожнага чарговага вянка мелі меншы дыяметр, што зрокава павялічвала памеры будынка. Адначасова падаўжаліся кансолі сволакаў, узбагачаючы сілуэт будынка і ствараючы надзейную ахову тарцовых сцен ад дажджу.

Сустракаецца закот у хатах (Паазер'е, Падняпроўе, Усходняе Палессе), клецях (па ўсёй Беларусі, акрамя поўдня Палесся), зрэдку ў гумнах (Паазер'е, Падняпроўе, Усходняе Палессе), пунях (Падняпроўе). Звычайна закот рабіўся з бярвення, толькі ў клецях Панямоння і на захадзе Паазер'я выкарыстоўвалі брусы.

Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Аўтар: С.А. Сергачоў

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.