ЗАСВІРСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ЗАСВІРСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках на поўдзень ад вёскі Засвір Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана ў 19 ст. з цэглы і бутавага каменю. Адноўлена ў 1985 г.
Твор народнага дойлідства. Як і капліца каля касцёла, вырашана чатырохслуповай навіссю пад шатровым пакрыццём, узведзенай на высокім бутавым пастаменце.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|