ЗАТАЎКА,
зaкрaса — заправа з нутранога свінога тлушчу —
здору. Кавалак здору расціралі (таўклі) з часнаком, перцам і іншымі прыправамі і запраўлялі ім (затоўквалі)
капусту,
боршч,
булён, шчаўе,
камы, мазалі на хлеб. Затаўка была больш духмяная, чым сала.
На
Брэстчыне, у некаторых раёнах
Магілёўшчыны затаўку рабілі са свежага нутранога тлушчу: здымалі плеўку са здору, перамешвалі яго з соллю, перцам, гарчыцай і інш., затым зноў закручвалі ў плеўку і так захоўвалі. Часам на затаўку расціралі ўжо прыгатаваны здор з салам (Палессе). У некаторых раёнах Палесся затаўкай называюць свежы здор.