Панядзелак, 29.04.2024, 02:40

ЗЯМЯНЕ

Галоўная »
ЗЯМЯНЕ – група ваеннаслужылага насельніцтва ў Вялікім княстве Літоўскім у 16 — 18 ст. Былі васаламі князя ці буйнога феадала, абавязанымі служыць у іх войску, жылі ў іх маёнтках. Складаліся з розных катэгорый насельніцтва. Звычайна зямянамі называлі шляхту.

З 2-й паловы 16 ст. сталі паступова адрознівацца ад яе сваімі правамі: зямяне не мелі права голасу на шляхецкіх сходах (сеймах і сейміках), плацілі ў казну ці магнату грашовы чынш і натуральны аброк, акрамя ваеннай, выконвалі і іншыя службы.

У 17 — 18 ст. працэс дыферэнцыяцыі ўзмацніўся: заможныя зямяне атрымалі шляхецкія прывілеі, збяднелыя па свайму сацыяльна-бытавому становішчу мала чым адрозніваліся ад сялян.

У 18 ст. магнаты, каб павялічыць свае ўзброеныя сілы, пераводзілі ў разрад зямян заможных сялян. Часта на іх ускладаліся судовыя і адміністрацыйныя функцыі ў паветах і валасцях. Зямянамі ў той час называлі і патомкаў ваеннаслужылых людзей, якія не мелі шляхецкіх правоў, — баяр путных і панцырных.

Пасля далучэння Беларусі да Расіі частка зямян, якая даказала сваё шляхецтва, была пераведзена ў дваранства, астатнія — у катэгорыю «вольных» людзей.

Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Аўтар: І.У. Чаквін

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.