Субота, 19.05.2012, 08:48

Галоўная » 2011 » Лістапад » 29 » Абласны літаратурны фестываль прайшоў на Брэстчыне
11:13
Абласны літаратурны фестываль прайшоў на Брэстчыне
прэмія імя Уладзіміра КалеснікаАбласны літаратурны фестываль 25 лістапада прайшоў на Брэстчыне. Па традыцыі свята распачалося ў Луніне, невялікай вёсцы Лунінецкага раёна. Але галоўнае было наперадзе — цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка, заснаваная Брэсцкім аблвыканкамам — гэта падзея адбылася ў Лунінецкім доме культуры. Прэмія мае досыць багатую гісторыю. За пяць гадоў існавання яе атрымалі ўжо дваццаць паэтаў і пісьменнікаў Берасцейшчыны. На гэты раз пашанцавала Мікалаю Кавалевічу з Брэста і Алесю Корневу з Баранавіч, якія атрымалі ўзнагароду ў галіне паэзіі, Мікалаю Елянеўскаму з Пінска як лепшаму празаіку і Міхаілу Туруноўскаму з Брэста, які вызначыўся ў галіне дзіцячай літаратуры.

Мэта прэміі — не проста падтрымаць берасцейскага літаратара. Мы бачым яе задачу больш шырока — прыцягваць увагу нашага грамадства да духоўнага жыцця вобласці, да лепшых твораў нашых землякоў, — сказаў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык, з рук якога пераможцы і атрымалі прэмію. Пра тое, што брэсцкія ўлады клапоцяцца пра духоўнае развіццё свайго рэгіёна, сведчыць іх дапамога і ў падрыхтоўцы кніг да выдання, і ў арганізацыі сустрэч з пісьменнікамі, і ў правядзенні шматлікіх літаратурных конкурсаў.

Тут жа, на сцэне Лунінецкага дома культуры былі падведзены вынікі конкурсу творчых і літаратурна-даследчых работ сярод дзяцей і моладзі Брэсцкай вобласці "Суніцамі пахне Айчына", прысвечанага 75-годдзю з дня нараджэння паэта Міхася Рудкоўскага. Трэцяе месца прысуджана вучаніцы гімназіі горада Ганцавічы Аліне Філюціч, а пераможцам конкурсу стала Аксана Рылка, адзінаццаціклассніца школы вёскі Хатынічы Ганцавіцкага раёна. Дзяўчына пабудавала свой твор арыгінальна, выкарыстала гутаркі-інтэрв'ю з сястрой паэта, дадала ўласныя разважанні.
Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 487 | Дабавіў: admin | Тэгі: Лунінец, Уладзімір Калеснік
Усяго каментарыяў: 0
Імя *:
Email:
Код *:
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Лістапад 2011  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.