Панядзелак, 29.04.2024, 00:15

Галоўная » 2012 » Кастрычнік » 18 » Праграма правядзення свята «Пясняр зямлі беларускай»
22:33
Праграма правядзення свята «Пясняр зямлі беларускай»
Прадстаўляем вашай увазе праграму правядзення свята «Пясняр зямлі беларускай», прысвечанага 130-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа, якое будзе праводзіцца 21 кастрычніка ў горадзе Ганцавічы і вёсцы Люсіна.

Якуб Колас

Мерапрыемствы свята ў горадзе Ганцавічы:
- 10.00 – 10.30 – знаёмства з выстаўкай «Якуб Колас. Летапіс жыцця і творчасці» ў раённым краязнаўчым музеі;
- 10.45 – 11.15 – ускладанне кветак да помніка Якубу Коласу

Мерапрыемствы свята ў вёсцы Люсіна:
- 11.00 – 16.00 – работа гандлёвых радоў, выставак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кніжных выставак, правядзенне віктарыны;
- 12.00 – 13.00 – шэсце ад школы па вуліцы Крупеніча да цэнтральнай пляцоўкі свята ля памятнага знака школе, дзе працаваў Якуб Колас;
- 13.00 – 13.30 – літаратурная кампазіцыя;
- 13.30 – 16.00 – канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці, выступленне паэтаў, падвядзенне вынікаў конкурсаў, прымеркаваных да 130-годдзя класіка.

Таксама 21 кастрычніка будзе арганізаваны рух аўтобуса па маршруце Ганцавічы (гарадская плошча) – вёска Люсіна. Час адпраўлення аўтобуса з гарадской плошчы ў 12.30, 14.00, 15.30.
Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 1601 | Дабавіў: admin | Тэгі: Люсіна, Ганцавічы, Ганцавіцкі раён
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Кастрычнік 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.