Субота, 27.04.2024, 16:15

ЛЮСІНА

Галоўная »
ЛЮСІНА (Люсино - русс.) — вёска, цэнтр Люсінскага с/с. Размешчана па абодва бакі аўтадарогі і чыгункі ГанцавічыЛунінец, за 16 км на паўднёвы ўсход ад горада Ганцавічы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Малькавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы). 564 двары, 1506 жыхароў (14.10.2009 г.), на сакавік 2015 года 1328 жыхароў.



Вядома з XVI ст. як сяло ў Новагародскага ваяводства ВКЛ. У ХІХ — пачатку ХХ ст. сяло (вёска ў іншых крыніцах) Хатыніцкай воласці Пінскага павета Мінскай губерні. Належала Патоцкім.

Уезд у населены пункт з боку вёскі Ганцавічы

Уезд у населены пункт з боку вёскі Малькавічы

Уезд у населены пункт з боку вёскі Макава

У 1886 г. сяло, 51 двор, 594 жыхары, дзейнічала праваслаўная царква, прыпісаная да Малькавіцкага праваслаўнага прыхода. Паводле перапісу 1897 г. — 57 двароў, 594 жыхары, праваслаўная царква, хлебазапасны магазін, піцейны магазін.

У 1902-04 гг. у Люсіне жыў у будучы класік беларускай літаратуры Якуб Колас (К.М.Міцкевіч), які прыехаў сюды пасля заканчэння Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Малады настаўнік клапаціўся аб тым, каб усе сялялянскія дзеці вучыліся ў школе. Ён часта гутарыў з мясцовымі сялянамі, цікавіўся іх жыццём, бытам і патрэбамі, чытаў лекцыі для сялян. У Люсіне Якуб Колас пачаў пісаць першую частку сваёй трылогіі «На ростанях» — аўтабіяграфічную аповесць «У палескай глушы», у якой яскрава і праўдзіва адлюстраваў жыццё і быт сялян Люсіна.

Мемарыяльная дошка на будынку школы

Памятны знак на месцы, дзе размяшчалася школа ў якой працаваў Якуб Колас

У аповесці Люсіна падаецца пад назвай Цельшына. У 1909 г. сяло налічвала 152 двары, 1009 жыхароў.

У лістападзе 1917 г. ўстаноўлена савецкая ўлада. У лютым 1918 г. акупіравана германскімі войскамі, з сакавіка 1919 г. — войскамі Польшчы. У пачатку 1919 г. і ў ліпені — жніўні 1920 г. аднаўлялася савецкая ўлада.

З сакавіка 1921 г. ў складзе Польшчы, вёска Хатыніцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, у верасні 1921 г. 190 дамоў 1029 жыхароў. Побач з вёскай знаходзілася калонія Люсіна, 2 дамы, 25 жыхароў.

Будынак пошты

З 1939 г. ў складзе БССР. У 1940 г. вёска, 374 двары, 1664 жыхары, няпоўная сярэдняя школа. З 12.10.1940 г. вёска — цэнтр сельсавета Ганцавіцкага раёна Пінскай вобласці.

Крыж на месцы, дзе будзе размяшчацца новая царква

Малітоўны дом

У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 г. да 07.07.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У наваколлі Люсіна дзейнічалі партызаны брыгады імя Леніна Пінскага злучэння. На франтах вайны ў баях загінулі, прапалі без вестак ці памерлі ад ран 7 аднавяскоўцаў. З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 1077 жыхароў. З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 1181 жыхар. У 1972 г. 451 гаспадарка, 1751 жыхар.


Праваслаўны крыж у цэнтры вёскі

Прыдарожны крыж на ўездзе ў цэнтр вёскі


Cельвыканкам


Сельскі клуб


Фельчарска-акушэрскі пункт

Люсінскае лясніцтва

На тэрыторыторыі вёскі размешчаны выканком сельсавета, ветэрынарны пункт, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, дзіцячы сад-сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, лясніцтва, аўтаматычная тэлефонная станцыя, музей Якуба Коласа, 3 магазіны, прыпынак «Якуба Коласа» на чыгуначнай лініі Лунінец — Баранавічы (прыпынак Люсіна знаходзіцца за 3 км ад яго ў бок Ганцавіч).


Прыпыначны пункт Якуба Коласа


Прыпыначны пункт Люсіна, былая чыгуначная станцыя


Помнік землякам

У цэнтры Люсіна, у скверы, знаходзіцца помнік землякам (абеліск на кургане) на ўшанаванне памяці 99 землякоў якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну. Помнік узведзены ў 1967 г.

Будынак мясцовай школы ў 1966 г. адзначаны мемарыяльнай дошкай з нагоды жыцця і працы ў Люсіне класіка беларускай літаратурыры Якуба Коласа, а сама школа названа ў яго гонар.


Люсінскі дзяцячы садок-сярэдняя школа імя Якуба Коласа

Люсіна, Люсино, Якуб Колас
Музей Якуба Коласа ў мясцовай школе

Будынак магазіна і міні-кафэ

Магазін

На тэрыторыі Люсінскага с/с вёскі: Люсіна, Макава, Палонь.
Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.


Меню
https://kalitahouse.ru строительство деревянных домов под ключ в москве.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [144]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
https://kalitahouse.ru строительство деревянных домов под ключ в москве.
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
https://kalitahouse.ru строительство деревянных домов под ключ в москве.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.