Субота, 27.04.2024, 04:27

Галоўная » 2014 » Красавік » 18 » Птушыныя казкі
22:21
Птушыныя казкі
Віктар ГардзейЗусім нядаўна свет пабачыла новая кніга нашага знакамітага земляка ўраджэнца вёскі Малыя Круговічы Віктара Гардзея «Мудры воран». Прапануем вашай увазе артыкул Анастасіі Грышчук з газеты «Літаратура і мастацтва» наконт гэтай падзеі.

* * *
Уяві: за туманам, за дымкай,
Несучы шмат святла і надзей,
У цярновым вянцы невідзімкай
Скача князь Усяслаў Чарадзей.
Спачатку, убачыўшы, што кніга Віктара Гардзея «Мудры воран» выдавецкага дома «Звязда» напісана ў вершаванай форме, я мела даволі скептычны настрой. Справа ў тым, што часта — думаю, вы са мной пагодзіцеся — дзіцячыя кнігі, пісаныя ў рыфму, не адрозніваюцца высокай мастацкай якасцю. Зарыфмаваўшы, аўтар прыкрывае сваю нямогласць, брак ідэй, адсутнасць жыцця ў слове. Праўда, той факт, што ўсе гэта заўважаюць, паказвае, як мала дзейнічае падобны рыфмакамуфляж.

I як вы ўжо здагадаліся, Віктар Гардзей у нашым выпадку — шчаслівае выключэнне. Хоць Мудры воран гаворыць вершамі, яны ўспрымаюцца без усялякага ўнутранага супраціўлення. Вялікая рэч: кніга напісана вершам не таму, што аўтар паставіў такую мэту, але таму, што так яна і нараджалася; гэта з’ява натуральная, і чытач гэта адчувае. Голас аўтара — не гарланне драпежнага крумкача, згаладалага па чытачу. Спакойная, ураўнаважаная інтанацыя, падсвечаная вялікім досведам аўтара, талентам і гумарам, ціхім і лагодным, інтэлігентным. Зрэшты, такі і сам Віктар Гардзей — быццам бы ціхі. I ў гэтым «быццам бы» — уся соль.

«Мудры воран» працягвае традыцыю Васіля Віткі, Рыгора Барадуліна, самога Віктара Гардзея. Кніга мае тры раздзелы: «Лебядзіная песня» (легенды), «Целяшоў дуб» (паданні), «Чаму ў зайца хвост кароткі» (прымхі, павер’і, казкі). Першыя два раздзелы будуць цяжкія для ўспрымання малым дзеткам, таму чытаць іх лепей з дарослымі. А вось трэці, з кароценькімі бойкімі вершыкамі, прыйдзецца якраз да густу дзятве — перадусім таму, што яны смешныя. Гэтыя вершыкі, як і мае быць, павучальныя. Да таго ж, у некаторых з іх Віктар Гардзей іранізуе з нашага свету, а расчытваць аўтарскую іронію заўсёды надзвычай прыемна: адчуваеш сябе гэткім змоўнікам. У вершы «Сава» я, напрыклад, угледзела самога аўтара. Цудоўны аўтапартрэт. Звярніце ўвагу таксама на верш з красамоўнай назвай «Сучасная курыца».

Калі ж вярнуцца ў пачатак, то першы раздзел можна назваць вершаванай энцыклапедыяй фаўны Беларусі. Кожны «артыкул» у ёй пабудаваны па схеме «ўласна легенда (адкуль узялася жывёла) — звычкі лірычнага героя, яго цяжкі побыт — квазіфіласофскае завяршэнне». Напрыклад, «Нічога лішняга ў прыродзе дзікай, / I бедны воўк пры гэтым не ўбаку. / Ці Англіі зайздросціць невялікай? / Ёсць помнік там апошняму ваўку». Дарэчы, цудоўна, што творы напісаныя рознымі памерамі. Так аўтар унікнуў эфекту «каніцелі», бясконцай песні.

Кніга пераказвае як вядомыя гісторыі — пра кнігаўку, бусла, зязюлю, — так і не надта распаўсюджаныя (пра хамяка і яго зернясховы, якія ўратавалі ад галоднай смерці цэлы народ). На карысць творам трапныя натуралістычныя заўвагі, а таксама — назвы некаторых вершаў, гучаць якія даволі ваяўніча — «Вавёрка і яе помста», «Чаму лютуе расамаха» (хлопчыкам спадабаецца, асабліва з улікам іх дасведачанасці ў марвэлаўскіх коміксах). Далей размова ідзе ўжо не пра жывёльны свет, але пра гісторыю гарадоў і легендарных асоб. Вось вы, напрыклад, ведалі, што Авідзій пахаваны на Палессі?..

Асобнай увагі заслугоўвае мастак Віталь Дударэнка, які не проста стварыў атмасферныя ілюстрацыі, вытанчаныя і разам з тым запамінальным, але патрапіў у настрой кнігі.

Калі б нехта мужны ўзяўся сёння за стварэнне анталогіі сучасных дзіцячых твораў, вершы Віктара Гардзея з кнігі «Мудры воран» немінуча туды патрапілі б.


При проведении ремонта возникает много вопросов, как утеплить пенополистиролом
с соблюдением всех технологических тонкостей и особенностей.
Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 2853 | Дабавіў: admin | Тэгі: Літаратура і мастацтва, Літаратурная Ганцаўшчына, Віктар Гардзей, Ганцавіцкі раён, Малыя Круговічы
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2014  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.