Субота, 27.04.2024, 11:23

МАЛЫЯ КРУГОВІЧЫ

Галоўная »
МАЛЫЯ КРУГОВІЧЫ (Малые Круговичи - русс.) — вёска ў складзе Агарэвіцкага с/с, за 15 км на ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі ЛунінецБаранавічы). 236 жыхароў (14.10.2009 г.), на сакавік 2015 года 213 жыхароў.




Уезд у населены пункт з боку вёскі Вялікія Круговічы

Уезд у населены пункт з боку вёскі Кукава

У ХІХ — пачатку ХХ ст. вёска Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1816 г. 12 двароў, уласнасць памешчыкаў Абуховічаў. Вёска ўваходзіла ў склад Круговіцкага праваслаўнага прыхода (з цэнтрам у Вялікіх Круговічах). Паводле перапісу 1897 г. 56 двароў, 397 жыхароў. У 1909 г. ў вёсцы 66 двароў, 424 жыхары. Побач знаходзіўся маёнтак Круговічы. У лістападзе 1917 г. ўстаноўлена савецкая ўлада. У лютым 1918 г. акупіраваны германскімі войскамі, з сакавіка 1919 г. — войскамі Польшчы.

Прыдарожныя праваслаўныя крыжы на вуліцы Віктара Гардзея

З 1921 г. ў складзе Польшчы, в.Малыя Круговічы (86 дамоў, 543 жыхары) і фальварак Круговічы (5 дамоў, 26 жыхароў), у Круговіцкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяводства.

Прыдарожны праваслаўны крыж на вуліцы Перамогі

З 1939 г. ў складзе БССР. З 15.01.1940 г. вёска ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Агарэвіцкім с/с. У 1940 г. 144 двары, 765 жыхароў.

У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 г. да 07.07.1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі; супраць ворагаў у яе наваколлі дзейнічалі партызаны брыгады імя Леніна. На франтах вайны загінулі ў баях, прапалі без вестак ці памерлі ад ран 46 воінаў-землякоў.

У 1949 г. быў створаны калгас. З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. 913 жыхароў. З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 740 жыхароў.

Будынак былой базавай школы

У вёсцы дзейнічаюць дом сацыяльна-культурных паслуг, магазін. Аснову забудовы складае прамалінейная, двухбакова забудаваная вуліца, арыентаваная з поўначы на поўдзень, на усходзе ад яе праходзіць паралельная, больш кароткая вуліца, на захад і поўдзень шэраг адасобленых участкаў забудовы.

Дом сацыяльна-культурных паслуг

Будынак магазіна

Каля вёскі знаходзяцца археалагічныя помнікі — тры курганныя могільнікі. Могільнік-1 размешчаны за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі ва ўрочышчы Машукоўшчына. Мае 12 курганоў. Выявіў у 1929 г. С.Пшэварскі, абследавалі ў 1955 г. Ю.В.Кухарэнка, Б.В.Міралюбаў у 1965 г. — П.Ф.Лысенка. Раскопкі не праводзіліся. Могільнік-2 размешчаны за 2,5 км на захад ад вёскі, ва ўрочышчы Боркі. Мясцовая назва — Швецкія капцы. Мае 27 курганоў. Выявіў у 1929 г. С.Пшэварскі, абследавалі ў 1955 г. Ю.В.Кухарэнка, Б.В.Міралюбаў; былі раскапаны 3 курганы. Абследавалі П.Ф.Лысенка (1965 г.), В.Б.Караткевіч (1970 г.), М.Ф.Гурын (1981 г.). Могільнік належаў славянскім плямёнам ХІ — ХІІІст. Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Беларускім музеі Палесся ў Пінску. Курганны могільнік-3 размешчаны за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, ва ўрочышчы Бортнае.

Малыя Круговічы, Малые Круговичи
Панарама Малых Круговічы з "гары" Горская

Вёска — радзіма поўнага кавалера ордэна Працоўнай Славы І.І.Равінскага (нарадзіўся ў 1943 г.) і беларускага пісьменніка Віктара Канстанцінавіча Гардзея (нарадзіўся ў 1946 г.).

Віктар Канстанцінавіч Гардзей

Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.


Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 23
Гасцей: 22
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.