Субота, 11.05.2024, 05:57

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Віталь Герасіменя » Гісторыя пажарнай службы Ганцавіцкага раёна

На хвалях выпрабаванняў
Да 85-годдзя са дня заснавання
пажарнай службы на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна


У 1971 годзе па вуліцы Пралетарскай дом 30 (цяпер вуліца Праскурава) быў пабудаваны новы будынак прафесійнай пажарнай часці і пажарная каманда горада Ганцавічы пераехала ў новы будынак, дзе і размяшчаецца па сённяшні час, а стары будынак, у цэнтры горада, у 1974 годзе быў знесены. На гэтым была закончана адна і распачата новая глава ў гісторыі пажарнай службы на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна.

Асобнага раздзелу ў гісторыі пажарнай службы раёна заслугоўвае дзейнасць інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду (ІДПН).

Калі служба пажарнага нагляду пачала весці сваю дзейнасць на тэрыторыі нашага раёна дакладна не вядома. Вядома толькі, што ў польскі перыяд нагляд за захаваннем правіл пажарнай бяспекі на вытворчых аб'ектах нашага раёна вёў Інструктар Пажарнай Аховы Лунінецкага павета.

У перыяд уз'яднання Заходняй і Ўсходняй Беларусі, у 1939 годзе, служба дзяржаўнага пажарнага нагляду была арганізавана адначасова са стварэннем раённага аддзела міліцыі і гарадской пажарнай часткі -- прыкладна ў кастрычніку-лістападзе 1939 года. Аднак першая інфармацыя аб ёй, атрыманая з наяўных архіўных дакументаў, адносячыхся да 1949 года, дзе згадваецца райпажарінспектар Ганцавіцкага РАУС (раённага аддзела ўнутраных спраў) лейтэнант Баеў. З дадзенага дакумента можна зрабіць выснову, што райпажарінспектар у раёне быў адзін, меў спецыяльнае званне і падпарадкоўваўся начальніку аддзела міліцыі. Падпарадкаванасць інспектараў дзяржаўнага пажарнага нагляду кіраўніцтву раённага аддзела ўнутраных спраў захавалася аж да снежня 1993 года.

Асноўнымі задачамі інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду за ўвесь перыяд яе існавання былі і застаюцца:
- правядзенне прафілактычнай працы па папярэджанні пажараў на аб'ектах усіх відаў уласнасці і жылых хатах;
- навучанне правілам пажарнай бяспекі;
- правядзенне пажарна-тэхнічных абследаванняў аб'ектаў народнай гаспадаркі і жылых хат на прадмет выяўлення парушэнняў правіл пажарнай бяспекі;
- ажыццяўленне кантролю на стадыі праектавання і будаўніцтва аб'ектаў;
- дазнанне па пажарах і ўсталяванне выннікаў загаранняў;
- прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці парушальнікаў правіл пажарнай бяспекі.

У перыяд да 1993 года ў абавязкі супрацоўнікаў ІДПН уваходзіў кантроль за дзейнасцю прафесійнай пажарнай часткі (ППЧ) і шматлікае іншае.


Мал.1. Асабісты склад Ганцавіцкага РАУС. 1988 год.
Супрацоўнікі ІДПН Бондар А.А., Стрыгун В.У., Геліс У.І. у зялёных кашулях.


Знаходзячыся ў складзе РАУС, супрацоўнікі інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду сумяшчалі свае прамыя абавязкі з абавязкамі супрацоўнікаў РАУС. У складзе аператыўных груп выязджалі на ўсе здарэнні, адбываўшыеся ў перыяд дзяжурства, у тым ліку і не звязаныя з пажарамі. У той час, калі супрацоўнікі ІДПН уваходзілі ў склад аператыўных груп РАУС, ім выдавалася табельная зброя -- пісталет ПМ. Увесь перыяд, калі супрацоўнікі ІДПН уваходзілі ў склад РАУС, інспекцыя пажарнага нагляду размяшчалася ў будынку РАУС, і перамясцілася ў будынак цяперашняй пажарнай часткі толькі ў 1991 годзе.

У сувязі з тым, што супрацоўнікі ІДПН да 1993 года ўваходзілі ў склад РАУС і доступ да архіўных дакументаў абмежаваны, аднавіць гісторыю дзейнасці органаў ІДПН да 1980 года ў поўным аб'ёме пакуль не атрымалася. Аднак мы спадзяемся, што гэты прабел атрымаецца з часам запоўніць патрэбнай інфармацыяй.

Сярод асоб, якія пакінулі свой след у гісторыі дзяржаўнага пажарнага нагляду нашага раёна можна назваць наступных людзей:
- Іван Мікалаевіч Бабылёў;
- Мікалай Паўлавіч Колас;
- Васіль Канстанцінавіч Шатроўскі;
- Уладзімір Іванавіч Геліс;
- Канстанцін Яўгенавіч Шэршуновіч;
- Валерый Уладзіміравіч Срыгун;
- Анатоль Аляксандравіч Бондар;
- Аляксандр Васільевіч Шульга;
- Алег Іванавіч Лашко.

  
Мал.2. Асобы, якія пакінулі значны след у інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду.
Злева-направа: А.А. Бондар, У.І. Геліс, А.В. Шульга.


Да сярэдзіны 1970-х гадоў добраахвотныя пажарныя дружыны (ДПД) некаторых калгасаў і буйных прадпрыемстваў (лясгас, леспрамгас, БМУ) былі абсталяваныя спецыяльнымі пажарнымі аўтацыстэрнамі.

Члены ДПД усіх арганізацый на аўтацыстэрнах прымалі актыўны ўдзел у ліквідацыі загаранняў на тэрыторыі сваіх гаспадарак і бліжэйшых населеных пунктах, а таксама ў лясах і на тарфяніках. У большасці гаспадарак, члены ДПД неслі кругласутачнае дзяжурства.

У пачатку 1980-х гадоў на базе добраахвотных пажарных дружын калгасаў у раёне былі створаны міжгаспадарчыя апорныя пункты пажарнай аховы (МАППА). МАППА арганізоўвалі суседнія калгасы, на базе адной з гаспадарак, сумесна іх утрымоўвалі і абслугоўвалі. МАППА размяшчаліся ў вёсках Дзяніскавічы, Малькавічы, Чудзін, Лактышы, Агарэвічы, Раздялавічы, Люсіна. Некаторыя МАППА былі забяспечаныя пажарнымі дэпо.

МАППА прымалі ўдзел у тушэнні пажараў, у асноўным, на тэрыторыі калгасаў- заснавальнікаў, аднак, паводле раённага плану прыцягнення сіл і сродкаў, па камандзе начальніка варты ППЧ, прыцягваліся для тушэння пажараў у жылым і грамадскім сектары за межамі гаспадарак-заснавальнікаў. Пры тушэнні пажараў супрацоўнікі МАППА падпарадкоўваліся кіраўніцтву ППЧ і супрацоўнікам ІДПН. У астатні час апорныя пункты падтрымлівалі тэлефонную і радыёсувязь з ППЧ-18 горада Ганцавічы, па камандзе якой і выязджалі на тушэнне пажараў. Дзяжурства ў МАППА было чатырохзменным. Служба арганізоўвалася аналагічна службе ППЧ, толькі з меньшай колькасцю супрацоўнікаў. Звычайна гэта былі пажарны і шафёр, але часам толькі шафёр. Кіраваў працай апорнага пункта начальнік МАППА. У штат некаторых МАППА уваходзіў і інструктар прафілактыкі. Паколькі працаўнікі МАППА уваходзілі ў штат калгасаў і зарплату атрымлівалі там жа, то ў паўсядзённым жыцці больш падпарадкоўваліся кіраўніку гаспадаркі і часта выконвалі працы не звязаныя з папярэджаннем і ліквідацыяй пажараў. Супрацоўнікі МАППА не мелі той вывучкі досведу, што мелі супрацоўнікі ППЧ. Толькі некаторыя з іх праходзілі навучанне ў вучэбных цэнтрах пажарнай аховы. МАППА мелі ў сваім распараджэнні аўтамабілі спецыяльныя і прыстасаваныя да тушэння пажараў.

Пагоршыўшаеся ў канцы 1990-х гадоў фінансавае становішча сельгаспрадпрыемстваў, заснавальнікаў МАППА, абумовілася і на якасці падтрымання ў баявой гатоўнасці наяўнай пажарнай тэхнікі. Тэхніка апорных пунктаў па меры зносу не заўсёды своечасова рамантавалася, а пажарна-тэхнічнае ўзбраенне – не абнаўлялася. Тым не менш, на працягу ўсяго свайго існавання МАППА аказвалі значную падтрымку працаўнікам пажарнай службы пры тушэнні пажараў у сельскай мясцовасці. Бо вельмі часта менавіта яны першымі ўступалі ў барацьбу з агнём на сяле і стрымлівалі стыхію да прыбыцця супрацоўнікаў прафесійнай пажарнай часткі. Без узаемадзеяння МАППА і ППЧ эфектыўнасць тушэння пажараў у сельскай мясцовасці была бы значна ніжэй. Да 1995 года ў большасці МАППА з пажарна-тэхнічнім узбраеннем на аўтацыстэрнах было па аднаму пажарнаму рукаву са ствалом, ды бензін у каністры, якія перадаваліся па змене. У бак бензін залівалі непасрэдна перад выездам.

У 1995 годзе на базе наяўных МАППА раёна былі заснаваны асобныя пасты ваенізаванай пажарнай службы ў вёсках Люсіна, Чудэін, Лактышы, Агарэвічы, Раздзялавічы. У такіх населеных пунктах як вёскі Ганцавічы, Дзяніскавічы, Малькавічы, Хатынічы, Чудзін, тэхніка на балансе сельгаспрадпрыемстваў заставалася і пасля 1995 года. Аднак ужо быў згублены статут міжгаспадарчых апорных пунктаў пажарнай аховы. Пажарнай тэхнікай распараджалася толькі тая гаспадарка, на балансе якой яна знаходзілася і на тушэнне пажараў у іншыя населеныя пункты не выязджала. Гэта ўжо былі добраахвотныя пажарныя дружыны сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, абсталяваныя пажарнай тэхнікай. Апошняя пажарная машына ад былых МАППА да цяперашняга часу захавалася толькі ў СПК "Лань” у вёсцы Чудзін. Пажарныя машыны МАППА ў вёсках Малькавічы і Дзяніскавічы праіснавалі да 2005 года, пасля чаго былі канчаткова зношаны і спісаны. Той жа лёс спасціг і пажарную тэхніку БМУ, толькі значна раней. Тая тэхніка МАППА, якая ў 1995 годзе была аддадзена атраду ваенізаванай пажарнай службы, і да гэтуль нясе баявое дзяжурства на асобных пастах МНС у сельскай мясцовасці. Затое значна павялічыўся лік пажарнай тэхнікі ў лясгасе. Акрамя пажарна-хімічнай станцыі размешчанай у горадзе Ганцавічы, пажарныя аўтамабілі, і нават, пажарныя трактары маюцца ва ўсіх лясніцтвах раёна.

1984 год у гісторыі нашага раёна знамянальны тым, што ў снежні гэтага года было пачата будаўніцтва радыёлакацыйнай станцыі "Волга”. З мэтай будаўніцтва РЛС у горадзе была размешчана вялікая колькасць асабістага складу воінскіх частак і пачалося будаўніцтва мноства розных па прызначэнні аб'ектаў. Вялікая колькасць вайсковых аб'ектаў патрабавала аховы, у тым ліку і ад агню. У красавіку 1986 года была створана ваенная пажарная каманда, у складзе двух аддзяленняў, агульнай колькасцю 9 чалавек і начальніка. Адно аддзяленне размяшчалася непасрэдна на месцы будоўлі асноўнага аб'екта каля вёскі Машукі, (цяпер ваённы пасёлак Азярэчча Клецкага раёна), другое аддзяленне было прыкамандзіравана да ваеннай камендатуры ў горадзе Ганцавічы. Абодва аддзялення былі абсталяваны пажарнымі аўтамабілямі. Пры камендатуры мелася пажарнае дэпо на два ходы. Кіраваў ваеннай пажарнай камандай з красавіка 1986 па чэрвень 1992 гадоў прапаршчык Корсак Аркадзь Баляслававіч. Ваенная пажарная каманда прымала ўдзел у тушэнні ўсіх пажараў на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна, за што асабісты склад каманды неаднаразова заахвочваўся адпачынкам. Ваенная пажарная каманда праіснавала ледзь больш за 6 гадоў і была ліквідавана ў чэрвені 1992 года, ў сувязі з вывадам Расійскіх узброеных сіл з тэрыторыі Беларусі. Пажарная тэхніка была прададзена.

Адной з гераічных старонак гісторыі ўсёй пажарнай службы былога Савецкага Саюза, з'яўляецца перыяд ліквідацыі катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. І, як заўсёды бывае ў пару бяды, не толькі па клічу Радзімы, але і па загаду сэрца ступілі насустрач небяспекі сотні добраахвотнікаў -- зберагчы зямлю, абараніць людзей... Прымалі ўдзел у ёй і жыхары нашага раёна -- супрацоўнікі Ганцавіцкага РАУС. Адным з іх быў 23-гадовы лейтэнант, інспектар ІДПН аддзела ўнутраных спраў Ганцавіцкага райвыканкама Валерый Уладзіміравіч Стрыгун. Сёння ён падпалкоўнік унутранай службы, намеснік начальніка цэнтра прапаганды і навучання Брэсцкага абласнога кіравання МНС. А ў верасні-кастрычніку 1987-га года ён быў камандзіраваны ў ліку іншых добраахвотнікаў ахоўваць 30-кіламетровую зону вакол ЧАЭС. "Перад зводным атрадам УУС Брэсцкага аблвыканкама, які налічваў 90 чалавек, стаяла задача забяспечваць правапарадак і захаванасць маёмасці на даручанай тэрыторыі Брагінскага раёна на Гомельшчыне. І, акрамя таго, не дапускаць пранікнення ў 30-кіламетровую зону старонніх асоб, -- успамінае Валерый Уладзіміравіч. -- Дзіўна, але сярод такой колькасці міліцыянераў я тады апынуўся адзіным пажарным." Пасля камандзіроўкі В.У. Стрыгун вярнуўся ў Ганцавічы, дзе і працягнуў службу.

Знамянальная падзея ў гісторыі пажарнай службы Беларусі адбылася ў 1993 годзе. калі выйшаў загад Галоўнага кіравання ваенізаванай пажарнай службы МУС РБ пад № 17 ад 17. кастрычніка "Аб пераўтварэнні прафесійнай пажарнай аховы МУС у ваенізаваную пажарную службу МУС РБ”. У выніку чаго ў лістападзе-снежні 1993 года адбылося пераўтварэнне пажарнай службы раённых цэнтраў. 15 снежня 1993 года ППЧ-18 горада Ганцавічы была ператворана ў ваенізаваную пажарную частку.
Катэгорыя: Гісторыя пажарнай службы Ганцавіцкага раёна | Дабавіў: admin (20.12.2008) | Аўтар: Валерый ГАРДЗЕЙ, Віталь ГЕРАСІМЕНЯ
Праглядаў: 2805 | Тэгі: Віталь Герасіменя, Валерий Гордей | Рэйтынг: 5.0/1
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны [9]
Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы [7]
Гісторыя пажарнай службы Ганцавіцкага раёна [3]
З гісторыі чыгункі [2]
Музейны архіў [9]
Літаратурная карта Ганцавіцкага раёна [6]
Іншае [14]
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.