Аўторак, 22.05.2012, 17:27

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Віталь Герасіменя

У раздзеле матэрыялаў: 27
Показана матэрыялаў: 1-15
Старонкі: 1 2 »

вадзяны млын, водяная мельницаУ сваіх ранейшых артыкулах «Корчмы Круговіцкай воласці» і «Ясянецкая суконная фабрыка» мне часткова даводзілася апісваць стан народнай гаспадаркі і прамысловых прадпрыемстваў Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні на сярэдзіну і канец ХІХ ст. У гэтай жа публікацыі хочацца болей падрабязна спыніцца на апісанні прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў на рубяжы ХІХ-ХХ ст. Асноўным дакументам для гэтага стане «Журнал генеральнай праверкі гандлёвых і прамысловых устаноў у Круговіцкай воласці за сакавік 1895 г.».
Іншае | Праглядаў: 594 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 29.09.2011 | Каментарыі (0)

ЯсянецУ фондах Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея захоўваецца досыць цікавы дакумент "Гадавая ведамасць суконнай фабрыкі ў вёсцы Ясянец на зямлі памешчыка Ксаверыя Абуховіча ад 20 лістапада 1832 года”. Цікавы ён не столькі ўпамінаннем у ім дастаткова вядомага шляхецкага роду Абуховічаў, а практычна поўным апісаннем, у большай ступені статыстычным, прадпрыемства па вытворчасці сукна.
Іншае | Праглядаў: 408 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 13.03.2011 | Каментарыі (0)

Пасля адмоўнага рашэння дакументы былі вернуты назад паверанаму графа Гутэн-Чапскага Тамашэўскаму. Ці можна лічыць падставы для адказу грунтоўнымі? Наўрад ці, хаця згодна спасылкаў на прыведзеныя дакументы ўсё правільна, аднак першапрычына мне падаецца ў іншым.
Іншае | Праглядаў: 367 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 12.12.2010 | Каментарыі (0)

Па гісторыі ўзнікнення горада Ганцавічы напісана ўжо шмат артыкулаў. На ўскідку, па меньшай меры, існуюць чатыры розныя погляды-падыходы на датаванне ўзнікнення гэтага палескага места. Пералічваць я іх не буду, дасціплы даследчык-краязнаўца, я думаю, ведае што да чаго, і пагэтаму пераліваць воду з пустога ў парожняе вельмі б не хацелася. Аднак для ачысткі сумлення: 1773 год – першае ўпамінанне фальварка Ганцавічы ў летапісах, 1884 год – адкрыццё чыгуначнай станцыі Ганцавічы, 1898 год – утварэнне пасёлка, пры чыгуначнай станцыі, 1902 год – зацверджанне плана пабудовы мястэчка Ганцавічы ў Мінскім губернскім праўленні.
Іншае | Праглядаў: 373 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 04.12.2010 | Каментарыі (0)

Зусім нядаўна выпадкова ў рукі трапілася невялікая кніжка, больш правільна будзе сказаць брашура, "Расклад руху 5-ай камунікацыйнай акругі". За такой, адносна доўгай і многазначнай назвай, хаваецца расклад руху цягнікоў па тэрыторыі Заходняй Беларусі, часоў уваходжання яе ў склад Польшчы, а таксама памежных з ёю тэрыторый.
З гісторыі чыгункі | Праглядаў: 342 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 20.11.2010 | Каментарыі (0)

Аб магчыма першым хрысціянскім храме ў блізкім наваколлі Ганцавіч можна даведацца з Інвентара асобнага фальварка Ганцавічы, прададзенага Макавецкімі Навагрудскаму падстолію і ваяводу пану Юзафу Абуховічу датаваным 23 красавіка 1773 года. У гэтым дакуменце досыць падрабязна апісваецца гэты аб’ект.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 557 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 03.06.2010 | Каментарыі (0)

Калі дакладна была пабудавана першая царква ў вёсцы Хатынічы невядома. Але першыя звесткі аб драўляным храме ў гонар Святога Архангела Міхаіла ў гэтай вёсцы датуюцца XVIII стагоддзем. Царква – помнік народнага драўлянага дойлідства, была вырашана прамавугольным у плане зрубам пад вальмавым гонтавым дахам, які па цэнтры быў завершаны шатровым чацвёрыкам і крыжамі па краях вільчыка. Вертыкальна ашаляваныя сцены чляніліся прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 852 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 21.05.2010 | Каментарыі (0)

Сучасная царква ў Малькавічах у імя свяціцеля Мікалая Цудатворца пабудавана непадалёку ад могілак ў 1992-1994 гг. У пачатку XXI стагоддзя абкладзена цэглай. Твор народнага дойлідства. Вырашана крыжовым у плане аб’ёмам вальмавымі дахамі, завершанымі ў сяродкрыжжы, над пяціграннымі прыдзеламі і апсідай цыбулепадобнымі галоўкамі. Аналагічна завершана надбудаваная над фасадам чатырохгранная званіца. Уваход вырашаны праз нізкі прытвор пад двухсхільным дахам. Абкладзеныя цэглай фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 731 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 01.05.2010 | Каментарыі (0)

Свята-Георгіеўская царква ў Вялікіх Круговічах размяшчаецца ў цэнтры вёскі. Пабудавана яна на грошы мясцовага памешчыка Ксаверыя Абуховіча ў 1771 годзе. Першапачаткова, па ўсёй бачнасці, была ўніяцкай. У XIX стагоддзі была пераведзена ў праваслаўе, тады, хутчэй за ўсё, капітальна рамантавалася ці ўвогуле перастрайвалася. Мабыць, менавіта з-за гэтага ў шматлікіх літаратурных крыніцах перыядам яе пабудовы лічыцца другая палова XIX стагоддзя.

Царква – помнік народнага драўлянага дойлідства. Двухзрубны храм: асноўны купалападобны аб'ём з трохграннай апсідай і бакавымі рызніцамі. У прасторавай кампазіцыі дамінуе высокі васьмігранны барабан са шлемападобным купалам. Арачныя аконныя праёмы аформлены рызнымі ліштвамі. Унутры апсіду вылучае двухярусны іканастас на сямнаццаць абразоў. Асобна пастаўлена званіца.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 1100 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 26.03.2010 | Каментарыі (0)

Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла была пабудавана ў Дзяніскавічах ў 1839 годзе па фундацыі князя Льва Радзівіла. У 1878 годзе абнесена драўлянай агароджай. Да храма была прыпісана драўляная Успенская царква ва ўрочышчы Ізбіцкі Бор, што непадалёку ад вёскі.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 861 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 19.02.2010 | Каментарыі (0)

Крочым далей на поўнач раёна, дзе захавалася шмат артэфактаў культавага хрысціянскага дойлідства.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 770 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 08.01.2010 | Каментарыі (1)

Першая царква ў вёсцы Будча з’явілася ў 1623 годзе. Па пабудове яна была ўніяцкай і была названа ў чэсць сашэсця святога і жыватворнага Духа і святой Троіцы.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 711 | Аўтар: Віталь Герасіменя | Дабавіў: admin | Дата: 12.12.2009 | Каментарыі (2)

Распачаць новую серыю сваіх публікацый "Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны" хацелася б словамі выдатнага беларускага гісторыка А.М. Калугіна: "Ці ёсць чалавек, якога б не ўзрушылі купалы храмаў? Ці застаецца хто абыякавым, ступіўшы пад скляпенні, дзе з абразоў глядзяць вочы святых праведнікаў?

На беларускай зямлі з даўніх часоў з вялікай павагай ставіліся да Бога. Сведчанне гэтаму – велічныя высокамастацкія храмы, шматлікія каплічкі. Яны даносяць да нас многавекавую гісторыю народа, шматпакутны лёс нацыі, яе імкненне да зямнога дабрабыту, міру, ушанаванне рэлігійных, агульначалавечых ідэалаў. Храмы – святыні, якія беражліва, з пакалення ў пакаленне, народ ахоўваў ад гістарычных катаклізмаў, каб перадаць у будучыню ўвасоблены ў іх неацэнны духоўны скарб, неразменную каштоўнасць – душу нацыі.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 1013 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 27.11.2009 | Каментарыі (0)

nullГісторыя горада Ганцавічы так і ўсяго раёна цесным чынам звязана з гісторыяй Палескіх чыгунак.
З гісторыі чыгункі | Праглядаў: 840 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 12.03.2009 | Каментарыі (0)

nullАпошнім пунктам нашага фотаэкскурса-падарожжа стане гарадская плошча. Свой сучасны выгляд плошча стала набываць толькі ў семідзесятыя гады мінулага стагоддзя, калі пачаўся масавы знос старых пабудоў і будоўля новых. Старыя будынкі, якія перажылі перыяд усеагульнай "рэканструкцыі” можна з лёгкасцю і на пальцах адной рукі пералічыць – будынкі музея, ды магазіна "Падарункі".
Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы | Праглядаў: 778 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 24.12.2008 | Каментарыі (0)

1-15 16-27
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны [8]
Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы [7]
Гісторыя пажарнай службы Ганцавіцкага раёна [3]
З гісторыі чыгункі [2]
Іншае [7]
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.