Зусім нядаўна выпадкова ў рукі трапілася невялікая кніжка, больш правільна будзе сказаць брашура, "Расклад руху 5-ай камунікацыйнай акругі". За такой, адносна доўгай і многазначнай назвай, хаваецца расклад руху цягнікоў па тэрыторыі Заходняй Беларусі, часоў уваходжання яе ў склад Польшчы, а таксама памежных з ёю тэрыторый.