Чацвер, 27.06.2019, 05:39

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Віталь Герасіменя » Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны

У катэгорыі матэрыялаў: 9
Паказана матэрыялаў: 1-9

Сартыраваць па: Даце · Назве · Рэйтынгу · Каментарыях · Праглядах
На сённяшні дзень урочышча Ізбійскі Бор з’яўляецца ці не самым папулярным турыстычна-паломніцкім месцам на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна.


Сюды штодзень прыяжджаюць людзі, не толькі з розных куткоў Беларусі, але і з-за межаў нашай краіны, пры гэтым на вялікія царкоўныя праваслаўныя святы іх колькасць павялічваецца ў дзесяткі разоў.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 137 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: vitalis | Дата: 16.04.2019

Аб магчыма першым хрысціянскім храме ў блізкім наваколлі Ганцавіч можна даведацца з Інвентара асобнага фальварка Ганцавічы, прададзенага Макавецкімі Навагрудскаму падстолію і ваяводу пану Юзафу Абуховічу датаваным 23 красавіка 1773 года. У гэтым дакуменце досыць падрабязна апісваецца гэты аб’ект.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 2070 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 03.06.2010

Калі дакладна была пабудавана першая царква ў вёсцы Хатынічы невядома. Але першыя звесткі аб драўляным храме ў гонар Святога Архангела Міхаіла ў гэтай вёсцы датуюцца XVIII стагоддзем. Царква – помнік народнага драўлянага дойлідства, была вырашана прамавугольным у плане зрубам пад вальмавым гонтавым дахам, які па цэнтры быў завершаны шатровым чацвёрыкам і крыжамі па краях вільчыка. Вертыкальна ашаляваныя сцены чляніліся прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 2520 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 21.05.2010

Сучасная царква ў Малькавічах у імя свяціцеля Мікалая Цудатворца пабудавана непадалёку ад могілак ў 1992-1994 гг. У пачатку XXI стагоддзя абкладзена цэглай. Твор народнага дойлідства. Вырашана крыжовым у плане аб’ёмам вальмавымі дахамі, завершанымі ў сяродкрыжжы, над пяціграннымі прыдзеламі і апсідай цыбулепадобнымі галоўкамі. Аналагічна завершана надбудаваная над фасадам чатырохгранная званіца. Уваход вырашаны праз нізкі прытвор пад двухсхільным дахам. Абкладзеныя цэглай фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 2249 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 01.05.2010

Свята-Георгіеўская царква ў Вялікіх Круговічах размяшчаецца ў цэнтры вёскі. Пабудавана яна на грошы мясцовага памешчыка Ксаверыя Абуховіча ў 1771 годзе. Першапачаткова, па ўсёй бачнасці, была ўніяцкай. У XIX стагоддзі была пераведзена ў праваслаўе, тады, хутчэй за ўсё, капітальна рамантавалася ці ўвогуле перастрайвалася. Мабыць, менавіта з-за гэтага ў шматлікіх літаратурных крыніцах перыядам яе пабудовы лічыцца другая палова XIX стагоддзя.

Царква – помнік народнага драўлянага дойлідства. Двухзрубны храм: асноўны купалападобны аб'ём з трохграннай апсідай і бакавымі рызніцамі. У прасторавай кампазіцыі дамінуе высокі васьмігранны барабан са шлемападобным купалам. Арачныя аконныя праёмы аформлены рызнымі ліштвамі. Унутры апсіду вылучае двухярусны іканастас на сямнаццаць абразоў. Асобна пастаўлена званіца.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 2958 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 26.03.2010

Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла была пабудавана ў Дзяніскавічах ў 1839 годзе па фундацыі князя Льва Радзівіла. У 1878 годзе абнесена драўлянай агароджай. Да храма была прыпісана драўляная Успенская царква ва ўрочышчы Ізбіцкі Бор, што непадалёку ад вёскі.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 2810 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 19.02.2010

Крочым далей на поўнач раёна, дзе захавалася шмат артэфактаў культавага хрысціянскага дойлідства.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 2308 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 08.01.2010

Першая царква ў вёсцы Будча з’явілася ў 1623 годзе. Па пабудове яна была ўніяцкай і была названа ў чэсць сашэсця святога і жыватворнага Духа і святой Троіцы.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 2251 | Аўтар: Віталь Герасіменя | Дабавіў: admin | Дата: 12.12.2009

Распачаць новую серыю сваіх публікацый "Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны" хацелася б словамі выдатнага беларускага гісторыка А.М. Калугіна: "Ці ёсць чалавек, якога б не ўзрушылі купалы храмаў? Ці застаецца хто абыякавым, ступіўшы пад скляпенні, дзе з абразоў глядзяць вочы святых праведнікаў?

На беларускай зямлі з даўніх часоў з вялікай павагай ставіліся да Бога. Сведчанне гэтаму – велічныя высокамастацкія храмы, шматлікія каплічкі. Яны даносяць да нас многавекавую гісторыю народа, шматпакутны лёс нацыі, яе імкненне да зямнога дабрабыту, міру, ушанаванне рэлігійных, агульначалавечых ідэалаў. Храмы – святыні, якія беражліва, з пакалення ў пакаленне, народ ахоўваў ад гістарычных катаклізмаў, каб перадаць у будучыню ўвасоблены ў іх неацэнны духоўны скарб, неразменную каштоўнасць – душу нацыі.
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны | Праглядаў: 2550 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 27.11.2009

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны [9]
Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы [7]
Гісторыя пажарнай службы Ганцавіцкага раёна [3]
З гісторыі чыгункі [2]
Іншае [14]
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.