Субота, 27.04.2024, 20:43

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Віталь Герасіменя » Іншае

У катэгорыі матэрыялаў: 14
Паказана матэрыялаў: 1-14

Сартыраваць па: Даце · Назве · Рэйтынгу · Каментарыях · Праглядах
Сёлета свята Дзень беларускага пісьменства прымаў старажытны горад Полацк у Віцебскай вобласці. На наступны 2018 год у юбілейны XXV раз яно адбудзецца ў горадзе Іванава.
Іншае | Праглядаў: 1483 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: vitalis | Дата: 18.10.2017

У 1935 годзе ў Варшаве пабачыла свет кніга «Даведнік па Польшчы» («Przewodnik po Polsce»), якая была выдадзена Саюзам польскіх турысцкіх таварыстваў. Складалася яна з чатырох тамоў, а ў першым з іх пад назваю «Паўночна-ўсходняя Польшча» («Polska północno-wschodnia») ёсць невялікі артыкул, які прысвечаны мястэчку Ганцавічы і прылягаючай да яго мясцовасці.
Іншае | Праглядаў: 1854 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: vitalis | Дата: 23.07.2017

Разбор і вывучэнне інвентароў маёнткаў і фальваркаў з’яўляецца неад’емнаю часткаю даследвання гісторыі свайго краю.


Яны – грунтоўная крыніца для даследвання матэрыяльнай спадчыны шляхецкіх двароў і ўзаемаадносінаў феадалаў з мясцовым насельніцтвам.
Іншае | Праглядаў: 1758 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 01.07.2017

Еўрапейскі дзень паркаў24 мая па ўсёй Еўропе адзначаецца Дзень паркаў. Першы раз ён быў праведзены ў 1999 годзе. Гэты Дзень быў заснаваны Федерацыяй Еўрапарк (EUROPARК Federation) – арганізацыяй, якая аб’ядноўвае ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі ў 36-ці еўрапейскіх краінах. Дата святкавання была выбрана ў сувязі з тым, што менавіта 24 мая 1909 года ў Еўропе, а дакладней у Швецыі, былі створаны першыя Нацыянальныя паркі.
Іншае | Праглядаў: 2429 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 24.05.2013

Ганцавічы, Брацкая магіла18 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў, дэвіз якога «Захаваем нашу гістарычную радзіму». Гэты Дзень усталяваны ў 1982 г. Асамблеяй Міжнароднай рады па пытаннях аховы помнікаў і цікавасных месцаў (ICOMOS), што была створаная пры ЮНЕСКА, а пачаў адзначацца з 18 красавіка 1984 г.
Іншае | Праглядаў: 4795 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 18.04.2013

Ісак СербаўУ лютым гэтага года была прэзентавана кніга «Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава 1911 – 1912 гадоў», якая была выдадзена у серыі «Энцыклапедыя рарытэтаў». Ісак Сербаў – беларускі этнограф, фалькларыст і археолаг, які ўдзельнічаў у працы па зборы і ахове помнікаў мастацтва і гісторыі. Ён першым з беларускіх этнографаў стварыў вялікую фотатэку, у якой зафіксаваныя тыпы адзення жыхароў розных куткоў Палесся, жылля, гаспадарчых пабудоваў, вырабы рамёстваў.
Іншае | Праглядаў: 5185 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 12.04.2013

Слоўнік геаграфічны Каралеўства ПольскагаУ 1880-1902 гадах у Варшаве была выдадзена грунтоўная шматтомная энцыклапедыя «Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў». «Геаграфічны слоўнік…» — выдатная крыніца для вывучэння гісторыі і геаграфіі колішніх абшараў Рэчы Паспалітай, у ім можна знайсці каштоўныя звесткі па мностве беларускіх геаграфічных аб’ектаў.

У дадзеным артыкуле будзе прыведзена апісанне 18 населеных пунктаў, якія як знаходзіліся, так і знаходзяцца па цяперашні час на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна.
Іншае | Праглядаў: 2612 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 24.02.2013

вадзяны млын, водяная мельницаУ сваіх ранейшых артыкулах «Корчмы Круговіцкай воласці» і «Ясянецкая суконная фабрыка» мне часткова даводзілася апісваць стан народнай гаспадаркі і прамысловых прадпрыемстваў Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні на сярэдзіну і канец ХІХ ст. У гэтай жа публікацыі хочацца болей падрабязна спыніцца на апісанні прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў на рубяжы ХІХ-ХХ ст. Асноўным дакументам для гэтага стане «Журнал генеральнай праверкі гандлёвых і прамысловых устаноў у Круговіцкай воласці за сакавік 1895 г.».
Іншае | Праглядаў: 2529 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 29.09.2011

ЯсянецУ фондах Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея захоўваецца досыць цікавы дакумент "Гадавая ведамасць суконнай фабрыкі ў вёсцы Ясянец на зямлі памешчыка Ксаверыя Абуховіча ад 20 лістапада 1832 года”. Цікавы ён не столькі ўпамінаннем у ім дастаткова вядомага шляхецкага роду Абуховічаў, а практычна поўным апісаннем, у большай ступені статыстычным, прадпрыемства па вытворчасці сукна.
Іншае | Праглядаў: 2581 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 13.03.2011

Пасля адмоўнага рашэння дакументы былі вернуты назад паверанаму графа Гутэн-Чапскага Тамашэўскаму. Ці можна лічыць падставы для адказу грунтоўнымі? Наўрад ці, хаця згодна спасылкаў на прыведзеныя дакументы ўсё правільна, аднак першапрычына мне падаецца ў іншым.
Іншае | Праглядаў: 2243 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 12.12.2010

Па гісторыі ўзнікнення горада Ганцавічы напісана ўжо шмат артыкулаў. На ўскідку, па меньшай меры, існуюць чатыры розныя погляды-падыходы на датаванне ўзнікнення гэтага палескага места. Пералічваць я іх не буду, дасціплы даследчык-краязнаўца, я думаю, ведае што да чаго, і пагэтаму пераліваць воду з пустога ў парожняе вельмі б не хацелася. Аднак для ачысткі сумлення: 1773 год – першае ўпамінанне фальварка Ганцавічы ў летапісах, 1884 год – адкрыццё чыгуначнай станцыі Ганцавічы, 1898 год – утварэнне пасёлка, пры чыгуначнай станцыі, 1902 год – зацверджанне плана пабудовы мястэчка Ганцавічы ў Мінскім губернскім праўленні.
Іншае | Праглядаў: 2491 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 04.12.2010

nullПерагортваючы, аднойчы, архіўныя дакументы на вочы патрапіўся "Журнал генеральнай праверкі гандлёвых і прамысловых устаноў у Круговіцкай воласці за сакавік месяц 1895 года", дзе мне накшталт хацелася пабачыць, ці захаваліся маленькія бровары гэтай зямлі (Будчанскі, Круговіцкі, Ганцавіцкі, Дзяніскавіцкі).
Іншае | Праглядаў: 2870 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 25.05.2008

Паміж вёскамі Будча і Чудзін Ганцавіцкага раёна, каля ракі Лань ёсць урочышча Казельск (у народзе яго называюць проста Казёл). Тут у ХХ стагоддзі адбываліся падзеі аб якіх хацелася распавесці гаворку.
Іншае | Праглядаў: 3568 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 20.05.2008

Піва — адно з самых старых вынаходніцтваў чалавецтва, равеснік самой цывілізацыі. Хто і калі зварыў першае піва сказаць немагчыма. Кітайцы з даўніх часоў варылі яго з рысу, амерыканскія індзейцы – з кукурузы, кельты і славяне – з ячменю, а плямёны заходняй і цэнтральнай Афрыкі – з сорга. І ўсёж першымі, хто пачаў варыць піва лічацца шумеры – старажытны народ паўднёва-заходняй Азіі: на думку археолагаў, яны варылі напітак падобны піву, яшчэ за 4000 год да пачатку нашай эры.
Іншае | Праглядаў: 3461 | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ | Дабавіў: admin | Дата: 19.05.2008

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны [9]
Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы [7]
Гісторыя пажарнай службы Ганцавіцкага раёна [3]
З гісторыі чыгункі [2]
Музейны архіў [9]
Літаратурная карта Ганцавіцкага раёна [6]
Іншае [14]
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.