Аўторак, 16.04.2024, 09:37

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Віталь Герасіменя » Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы

Старэйшы сярод захаваўшыхся
На працягу некалькіх месяцаў вам, паважаныя карыстальнікі гэтага рэсурсу, на суд будуць прапанаваны сем фотаэкскурсаў-параўнанняў. Пад час якіх вам прадставіцца магчымасць пазнаёміцца і параўнаць гістарычнае мінулае і сучаснасць горада – тое, што мы незваротна страцілі і што набылі.

Распачаць свой першы фотаэкскурс-параўнанне хацелася б з невялічкага адступлення. Пры даследванні архіўных матэрыялаў можна зрабіць выснову, што Ганцавічы-горад сваім з’яўленнем абавязаны будаўніцтву Палескай чыгункі. Ідэя яе пабудовы належыць імператару Аляксандру ІІІ, які звярнуў увагу на недахоп стратэгічных шляхоў зносін ў мясцовасці, што мяжуе з Заходняй Еўропай, а таксама неабходнасць уздыму гаспадарча-культурнага значэння Палесся, дзе велізарныя прасторы з-за адсутнасці шляхоў зносін заставаліся амаль нявыкарыстанымі і лес, якога тут было вельмі шмат, прападаў на корані, бо яго немагчыма было вывезці.

У 1884 годзе была пабудавана чыгуначная лінія Баранавічы – Лунінец, якая праходзіла праз вёску Ганцавічы і з’яўлялася састаўной часткай Палескай чыгункі. Амаль у той час узнікла неабходнасць пабудовы прамежнай станцыі. Месцам яе пабудовы вырашана было зрабіць пляц на поўнач ад вёскі Ганцавічы, у прыгожым сасновым бары, каля існуючага ўжо маёнтка, дзе яно знаходзіцца і па сённяшні дзень.

З адкрыццём у 1884 годзе руху цягнікоў па чыгуначнай лініі Баранавічы – Лунінец і будаўніцтвам станцыі Ганцавічы ў яе ваколіцах пачынаецца прамысловая распрацоўка лесу, а таксама здабычы сыравіны для вытворчасці шкла.

На конт канкрэтнай даты-заснавання горада Ганцавічы і па сённяшні дзень паміж гісторыкамі краязнаўцамі ідуць упартыя спрэчкі. Пэўная частка датай-заснаваннем горада лічыць год пабудовы чыгуначнай станцыі, а разам з ёй і будынка чыгуначнага вакзала і дамоў для людзей, якія абслугоўвалі станцыю, а гэта 1884 год. Другая частка лічыць датай-заснаваннем – 1898 год, калі ва ўрочышчы Ельня, паблізу станцыі, быў створаны пасёлак. Трэцяя ж частка стаіць на тым, што датай-заснаваннем з’яўляецца год 1902, калі быў зацверджаны план забудовы мястэчка Ганцавічы. Афіцыяльнай датай-заснаваннем горада Ганцавічы на сённяшні час прынята лічыць 1898 год, аднак усё больш гісторыкаў-краязнаўцаў схіляюцца да таго, што і 1884 год мае не меньшае права стаць адпраўною кропкаю ў гісторыі горада.

Аб’ектам першага фотаэкскурса-параўнання будзе будынак чыгуначнага вакзала. Будынак вакзала пабудаваны ў адзін час са стварэннем прамежкавай чыгуначнай станцыі. Чыгуначны вакзал – бадай найстарэйшая пабудова ў горадзе і якой сёлета спаўняецца 124 гады з дня яе пабудовы.

Вакзал шмат бачыў на сваім жыццёвым вяку. З першага фотаздымка на нас глядзяць чыгуначнікі станцыі і члены іх сем’яў, сабраўшыеся перад будынкам вакзала ў дзень святкавання дваццацігоддзя атрымання незалежнасці Польскай дзяржавы, а на двары быў 1938 год.

На другім фотаздымку мы бачым Сяргея Фёдаравіча Багрова (у цэнтры), які працаваў начальнікам станцыі Ганцавічы ажно 32 гады з 1953 па 1985 гады. Сяргей Фёдаравіч прысеў адпачыць са сваімі калегамі па працы ў далёкія 1950-я гады.

На фотаздымку пад нумарам тры можна назіраць як выглядае будынак чыгуначнага вакзала цяпер: абноўлены, адрамантаваны, абабіты сайдынгам ён і зараз, як і на працягу больш чым за сваю стогадовую гісторыю, кожны дзень сустракае і праважае сотні пасажыраў.


Фота 1. Чыгуначнікі станцыі Ганцавічы і іх сем’і ў дзень святкавання дваццацігоддзя атрымання незалежнасці Польскай дзяржавай. 1938 год.


Фота 2. Сяргей Фёдаравіч Багроў (па сярэдзіне) з калегамі па працы
ў час кароткага адпачынку. 1950-я гады.


Фота 3. Сучасны выгляд будынка чыгуначнага вакзала ў горадзе Ганцавічы.
Катэгорыя: Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы | Дабавіў: admin (28.08.2008) | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ
Праглядаў: 3546 | Тэгі: Ганцавічы, Віталь Герасіменя | Рэйтынг: 5.0/2
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны [9]
Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы [7]
Гісторыя пажарнай службы Ганцавіцкага раёна [3]
З гісторыі чыгункі [2]
Музейны архіў [9]
Літаратурная карта Ганцавіцкага раёна [6]
Іншае [14]
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.