Пятніца, 26.04.2024, 10:26

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Віталь Герасіменя » Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы

Вуліцы “Першая”, “Другая”, “Трэцяя”
Менавіта так у народзе ў перыяд далучэння Заходняй Беларусі да Польшчы называлі вуліцы: 17 Верасня – "Першая”, Гагарына – "Другая”, Савецкая – "Трэцяя”. Ёсць вялікая верагоднасць таго, што вышэйназваныя вуліцы мелі іншыя, скажам так, афіцыйныя назвы, але просты люд называў гэтыя вуліцы менавіта так.

Раён вуліц "Першай”, "Другой” і "Трэцяй” у мястэчку Ганцавічы быў своеасаблівым цэнтрам. Раён гэтых вуліц кампактна і амаль поўнасцю засяляла яўрэйскае насельніцтва. Амаль пры кожным доме існавала якая-небудзь невялічкая прамысловая вытворчасць – пякарня, шавецкая майстэрня і іншае, альбо гандлёвая кропка.

Большасць пабудоў як і па ўсяму мястэчку, так і тут, было з дрэва, да і дамы вельмі цесна тулілася адзін да аднаго, што стварала вялікую пажаранебяспечнасць. У 1934 годзе загарэлася прыватная пякарня па вуліцы "Першай”. Шчыльная забудова спрыяла хуткаму распаўсюджванню вогнішча, на баку таксама быў і дастаткова вялікі вецер. Праз некалькі гадзін гарэў увесь цэнтр мястэчка.

На дапамогу дабравольцам Дабравольнай Пажарнай Аховы мястэчка Ганцавічы прыйшлі вайскоўцы з польскай кавалерыйскай воінскай часці, размяшчаўшайся таксама ў мястэчку на месцы сучаснай школы-інтэрната. На дапамогу ў тушэнні пажара былі выкліканы нават пажарныя каманды з Баранавіч і Лунінца.
Вуліцы "Першая”, "Другая”, "Трэцяя” выгаралі поўнасцю. Часткова выгаралі цяперашнія вуліцы Заслонава, Камуністычная, Чапаева. Трэба сказаць, што гэта не апошні вялікі пажар, які закрануў гэтае месца горада. Гэтая частка, тады ўжо гарадскога пасёлка, статус якога Ганцавічы атрымалі ў 1940 годзе, выгарала паўторна ў 1944 годзе, калі адступаючыя нямецкія войскі падпальвалі асобныя яўрэйскія дамы.
Нягледзячы на вялікія страты пасля пажару 1934 года мястэчка хутка адбудавался, тым больш, што за будаўнічымі матэрыяламі далёка ездзіць не прыходзілася.

На вуліцы "Другая” адна насупраць другой размяшчаліся дзве сінагогі. Яшчэ сёння за будынкам районнага цэнтра статыстыкі захаваліся рэшткі падмуркаў.

У 1944 годзе пры адступленні нямецкія войскі спалілі цэнтр гарадскога пасёлка. З будынкаў у цэнтры Ганцавіч засталіся адно каркасы цяперашнега кафэ "Бусел”, магазінаў "Ветэран”, "Будаўнічыя матэрыялы” ды яшчэ некалькі дамоў па вуліцы 17 Верасня. А пасля на месцы спаленага квартала быў пасаджаны сквер.



Фота 1 і 2. Так, прыблізна восемдзесят гадоў таму назад
і цяпер, выглядае пачатак вуліц Першай – 17 Верасня.


Фота 3. Цэнтр мястэчка пасля пажару 1934 года (раён вуліц "Першай” і Другой”).


Фота 4. На месцы былога жылога квартала
паміж сённешнімі выуліцамі Гагарына і 17 Верасня расце сквер.
Катэгорыя: Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы | Дабавіў: admin (27.10.2008) | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ
Праглядаў: 2615 | Тэгі: Ганцавічы, Віталь Герасіменя | Рэйтынг: 0.0/0
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны [9]
Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы [7]
Гісторыя пажарнай службы Ганцавіцкага раёна [3]
З гісторыі чыгункі [2]
Музейны архіў [9]
Літаратурная карта Ганцавіцкага раёна [6]
Іншае [14]
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.