Субота, 27.07.2024, 07:28

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Віталь Герасіменя » Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы

Вуліца Касцёльная
Вуліца Кастрычніцкая-Касцёльная заўсёды была галоўнай магістралью – спярша мястэчка, затым гарадскога пасёлка, а цяпер і горада Ганцавічы.

Пачнём жа наша падарожжа па вуліцы Касцёльнай, але ж не з самага пачатку – са скрыжвання цяперашніх вуліц Кастрычніцкай, Заслонава і Гагарына, а крыху далей – ад сённяшняга будынка канторы гарадской гаспадаркі райвыканкама. У польскія часы тут быў жылы дом, пазней у гэтым будынку размяшчаліся: народны суд, райспажыўсюз, а з тыльнага боку ЗАГС. Насупраць яго паміж сённяшнімі будынкамі кулінарыі і канторы райспажыўсаюза, непадалёку ад пракуратуры ў часы Польшчы працаваў зубапратэзны кабінет. На месцы сённяшняга кінатэатра "Кастрычнік”, які быў пабудаваны ў 1970 годзе, быў невялікі базарчык.

На месцы дзе зараз знаходзіцца хлебазавод, яшчэ ў канцы ХІХ стагоддзя працаваў шклозавод. Давайце ж з большага разглядзім гісторыю калісці знакавага для Ганцавіч прадпрыемства.

6 ліпеня 1898 года Будаўнічым аддзяленнем Мінскага губернскага праўлення быў адобраны праект пабудовы ў іменні Ганцавічы Слуцкага ўезду заводу па вытворчасці шкла. Гэты праект быў паданы ў Будаўнічае аддзяленне лідскімі купцамі Вільгельмам Краеўскім і Юліем Столем ад 15 красавіка таго ж года. І ўжо ў 1899 годзе гэтае прадпрыемства запрацавала. Для забеспячэння завода сыравінай былі адкрыты чатыры гуты.

Адпаведна Ведамасці фабрычна-завадскіх памяшканняў на 1904 год Ганцавіцкі шкляны завод ацэньваўся ў 39503 рублі і 86 капеек.

У 1921 годзе шкляны завод пераходзіць у асабістае ўладанне Юлія Столе і пачынае называцца "Завод аконнага і люстранога шкла Акцыянернага таварыства Ю.Столе”.

У 1924-1926 гадах з-за ахапіўшага Польшчу эканамічнага крызісу прадпрыемства было закрыта.

Апасля прадпрыемства было перапрафіліравана пад харчакамбінат, дзе варылі патаку, пяклі пернікі, выпускалі цукеркі і іншыя салодкасці.

Насупраць шклозавода, цераз вуліцу Касцёльную-Кастрычніцкую, размяшчаліся ведамасныя дамы шклозавода і будынак банка.

Праходзячы далей, на месцы дзе сёння пабудаваны будынак касцёла была сенабаза.

Насупраць будынка ліцэя 16 жніўня 1946 года была адкрыта сельскагаспадарчая школа, потым яна была пераўтворана ў сельскагаспадарчы тэхнікум. Тут рыхтавалі кадры малодшых заатэхнікаў і ветэрынараў. У 1959 годзе сельгастэхнікум быў ліквадаваны і яго памяшканні пераабсталявалі пад жыллё, а ў адным з іх размясцілася раённая бібліятэка. Зараз жа няма і гэтых пабудоў – на месцы тэхнікума пачынаецца закладка парку.

За сенабазай і сельгастэхнікумам у пасляваенныя гады заканчвался гарадская мяжа. Толькі каля сённяшняга прадпрыемства ПМК-14 на вялікай адкрытай пляцоўцы знаходзіўся дзеючы аэрадром (праіснаваўшы да пачатка 1970-х гадоў). Тут рэгулярна прызямляліся самалёты, курсіраваўшыя па маршруце Мінск – Баранавічы – Мінск. Гэты аэрадром служыў таксама і сельскагаспадарчай авіяцыі.


Фота 1. Так выглядала вуліца Кастрычніцкая ў 1920-1930-ыя гады,
калі насіла назву Касцёльная.


Фота 2. Так вуліца Кастрычніцкая выглядае сёння.
Катэгорыя: Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы | Дабавіў: admin (06.11.2008) | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ
Праглядаў: 2765 | Тэгі: Ганцавічы, Віталь Герасіменя | Рэйтынг: 5.0/1
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны [9]
Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы [7]
Гісторыя пажарнай службы Ганцавіцкага раёна [3]
З гісторыі чыгункі [2]
Музейны архіў [9]
Літаратурная карта Ганцавіцкага раёна [6]
Іншае [14]
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.