Чацвер, 25.04.2024, 20:19

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Віталь Герасіменя » Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы

Святыня на ўсе гады
Адпаведна энцыклапедыі "Каталіцкія храмы Беларусі" пад рэдакцыяй А.М.Калугіна Касцёл Звествавання Найсвяцейшай Дзеве Марыі быў пабудаваны ў 1911 годзе, калі быў адкрыты часовы храм і пачата будаўніцтва новага мураванага, завяршыць якое перашкодзіла Першая сусветная вайна. Парафія налічвала тры тысячы прыхаджан. Таксама мелася прыпісная капліца ў вёсцы Малькавічы.

Па іншым архіўным дакументальным звесткам касцёл у Ганцавічах, на той час мястэчку, быў пабудаваны ў 1921 годзе і больш паходзіў на каплічку з асобна пабудаванай званіцай. Пад час пажару 1934 года гэты касцёл згарэў. У 1934-1936 гадах на месцы пажарышча быў пабудаваны новы драўляны касцёл. Святыня будавалася пад кіраўніцтвам ксяндза Францішака Смаршчэўскага. Званы для касцёла купіў пан Свіжынскі, маёнтак якога размяшчаўся паміж вёскамі Любашава і Сукач. Побач з касцёлам была пабудавна плябань – дом для пражывання ксяндза.

У 1939 годзе парафію ўзначаліў ксёндз Курэк, але ў 1940 годзе яго арыштавалі бальшавікі. Людзі і цяпер памятаюць яго словы: "Дзе няма бога, там няма хлеба. Дзе няма бога, там няма культуры".

Гэты будынак касцёла прастаяў на гарадской плошчы да 1957 года. Пасля Другой сусветнай вайны ў ім яшчэ некаторы час праводзіліся набажэнствы, а потым будынак пеарабсталявалі пад дом культуры. У канцы 1950-х гадоў касцёл разабралі, а з яго матэрыялаў па вуліцы Перамогі ў сасновым бару (цяпер там стаіць СДЮШАР) збудаваі "Зялёны тэатр" Чаму зялёны? Яго лепей было б назваць летнім, таму што працаваў ён толькі ў летнюю пару. Але, відаць, паняцці "зялёны" і "летні" ў таго, хто даваў яму падобную назву, асацыіраваліся ў адно. А можа, яго назвалі "зялёным” з-за пастаяннага колеру яго афарбоўкі – нязменна зялёнай?! А на месцы касцёла быў пабудаваны сучасны будынак Дома культуры.

У плябані – доме ксяндза, пасля Другой сусветнай вайны, размясцілася рэдакцыя газеты "Сялянская праўда", калі скасавалі Ганцавіцкі раён, як адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку – Дом піянераў, а з 1966 года – зноў рэдакцыя раённай газеты. Менавіта з гэтага года "раёнка” пачала насіць назву "Савецкае Палессе".

Новы будынак касцёла быў пабудаваны па той жа вуліцы Кацёльнай-Кастрычніцкай, але на іншым месцы ў 1999 годзе з цэглы. Ён вырашаны ў сучасных формах стылізаванай готыкі, прамавугольным у плане пад двухсхільным дахам аб’ёмам, да якога далучана ніжэйшая пяцігранная апсіда з бакавымі сакрысціямі. Франтальны фасад надзелены вертыкальнай дамінантай – чатырохграннай шатровай вежай. Фасады расчлянёны стральчатымі вокнамі-біфорыўмамі, пад уваходным парталам – круглае вакно-ружа.

Мал.1 Закладка новага касцёла ў Ганцавічах. 1934 год

Мал.2 Касцёл у Ганцавічах, пабудаваны ў сярэдзіне 1930-х гг.

Мал.3 Прыхажанкі ганцавіцкай парафіі, здымак да 1939 г.

Мал.4 У дзень першай Камуніі. 1936 г.

Мал.5 Гарадскі Дом культуры пабудаваны на месцы, дзе раней стаяў касцёл.

Мал.6 Сучасны будынак хрысціянскай святыні ў горадзе Ганцавічы.
Катэгорыя: Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы | Дабавіў: admin (14.11.2008) | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ
Праглядаў: 2379 | Тэгі: Ганцавічы, Віталь Герасіменя | Рэйтынг: 5.0/2
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны [9]
Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы [7]
Гісторыя пажарнай службы Ганцавіцкага раёна [3]
З гісторыі чыгункі [2]
Музейны архіў [9]
Літаратурная карта Ганцавіцкага раёна [6]
Іншае [14]
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.