Пятніца, 26.04.2024, 19:13

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Віталь Герасіменя » Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы

Гарадская плошча
Апошнім пунктам нашага фотаэкскурса-падарожжа стане гарадская плошча. Свой сучасны выгляд плошча стала набываць толькі ў семідзесятыя гады мінулага стагоддзя, калі пачаўся масавы знос старых пабудоў і будоўля новых. Старыя будынкі, якія перажылі перыяд усеагульнай "рэканструкцыі” можна з лёгкасцю і на пальцах адной рукі пералічыць – будынкі музея, ды магазіна "Падарункі".

У будынку, дзя сёння знаходзіцца раённы краязнаўчы музей у 1930-я гады размяшчаўся клуб, у 1950-я – працавала пачатковая школа, у 1960-я – музычная школа, а ў 1990-я – дзіцячая бібліятэка.

Побач з будынкам музея зараз знаходзіцца Гарадскі Дом культуры на месцы якога, як гаварылася ў адным з папярэдніх артыкулаў, знаходзіўся касцёл.

Каля Дома культуры знаходзіцца сучасны трохпавярховы будынак вузла сувязі. Раней у 1930-я гады на гэтым месцы стаяў белы дом з калонамі яўрэя Каплана ў якім пасля вайны часова размяшчаўся райком партыі.

На месцы гасцініцы ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя размяшчалася пажарнае дэпо Дабравольнай Пажарнай Аховы мястэчка Ганцавічы. А пасля Другой сусветнай вайны да сярэдзіны 70-х гадоў мінулага стагоддзя – дэпо Гарадской Пажарнай Каманды гарадскога пасёлка Ганцавічы.

На месцы сучаснага будынка гастранома ў 1920-1930-я гады размяшчаліся невялічкія вытворчыя прадпрыемствы – шавецкія, кравецкія. Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут быў наладжаны пашыў мужскога адзення.

Цяперашні будынак райвыканкама быў пабудаваны на месцы былога, які цягнуўся ўздоўж вуліцы Гагарына.

У будынку магазіна "Падарункі” ў 1950-1960 гадах знаходзілася адзіная на ўвесь гарадскі пасёлак цырульня. Якраз насупраць яе, праз вуліцу, стаяла "Чайная”. У адной палавіне яе – з боку вуліцы 17 Верасня – знаходзіўся сам аб’ект грамадскага харчавання, у другой – з боку плошчы – размяшчалася аўтобусная станцыя. Насупраць сённяшняга будынка краязнаўчага музея была кузня яўрэя Шмэркі. Побач з кузняй стаяў яго дом. Шмэрка быў не простым яўрэям, а мясцовым рабінам.

У 1985 годзе на гарадской плошчы з’явіўся помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Ульянаву).

Адзін час на плошчы былі дзве брацкія магілы загінуўшых воінаў і партызан. Адна з іх рамяшчалася паміж цяперашнімі будынкамі краязнаўчага музея і Дома культуры. На ёй быў устаноўлены абеліск з пяціканцовай зоркай. Перад абеліскам, крыху ўзбоч ад яго, стаяла драўляная трыбуна, з якой у дні "чырвоных свят” раённае начальства вітала працоўных горада і раёна. Потым, у першай палове шасцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя, астанкі з гэтай магілы былі перанесены ў асноўную брацкую магілу, якая існуе і зараз. На гэтай брацкай магіле помнік у выглядзе скульптуры двух воінаў і пліты з імёнамі загінуўшых быў устаноўлены ў 1956 годзе, а пасля рэканструкцыі ў 2000 годзе была пастаўлена новая бронзавая скульптура.

На гэтым я заканчваю свой фотаэкскурс-параўнанне. Але не заканчваецца работа па даследванні гісторыі нашага горада, яна толькі робіць яшчэ адзін крок к больш дасканаламу яе пазнанню.
 

Мал. 1 і 2 Выгляд гарадской плошчы з боку магазіна "Гастраном".

null
Мал. 3 і 4 Выгляд гарадской плошчы.

Мал. 5 Члены Ганцавіцкай Дабравольнай Пажарнай Аховы. 1930-я гады.
Катэгорыя: Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы | Дабавіў: admin (24.12.2008) | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ
Праглядаў: 2672 | Тэгі: Ганцавічы, Віталь Герасіменя | Рэйтынг: 0.0/0
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны [9]
Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы [7]
Гісторыя пажарнай службы Ганцавіцкага раёна [3]
З гісторыі чыгункі [2]
Музейны архіў [9]
Літаратурная карта Ганцавіцкага раёна [6]
Іншае [14]
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.