Панядзелак, 29.04.2024, 12:28

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Віталь Герасіменя » З гісторыі чыгункі

Вялікая карысць ад малой брашуры
Зусім нядаўна выпадкова ў рукі трапілася невялікая кніжка, больш правільна будзе сказаць брашура, "Расклад руху 5-ай камунікацыйнай акругі". За такой, адносна доўгай і многазначнай назвай, хаваецца расклад руху цягнікоў па тэрыторыі Заходняй Беларусі, часоў уваходжання яе ў склад Польшчы, а таксама памежных з ёю тэрыторый.

Гэтая брашура была выдадзена ў Варшаве ў 1938 годзе ў аб’ёме 22 лістоў. Каштавала яна ўсяго 40 грошай і прапанавала чытачу расклад руху цягнікоў па ўжо згаданай ў назве 5-ай камунікацыйнай акрузе на летні перыяд з 15 мая па 1 кастрычніка 1938 года.


Вокладка брашуры

У гэтай брашуры, асабіста мяне цікавілі якія пасажырскія цягнікі і як часта праходзілі праз чыгуначныя станцыі, якія знаходзіліся на тэрыторыі сучаснага Ганцавіцкага раёна: Ганцавічы, Люсіна, Малькавічы. Станцыі Ганцавічы, Люсіна і Малькавічы размяшчаліся на лініі Вільня – Баранавічы – Лунінец – Роўна, якая запісана ў брашуры пад нумарам 527. Трэба адзначыць, што кожная чыгуначная лінія мела свой нумар, напрыклад: Брэст – Лунінец – Мікашэвічы – 515, Брэст – Баранавічы – 536 і інш.


Схематычная карта 5-ай камунікацыйнай акругі

Калі ўлічваць, што станцыя Вільня знаходзілася на нулявым кіламетры лініі, то Ганцавічы на 251-м, Люсіна – 263-м, Малькавічы – 278-м кіламетрах адпаведна.

Цераз тэрыторыю сучаснага Ганцавіцкага раёна праходзіла тры пары пасажырскіх цягнікоў: №№ 305/306 Вільня – Львоў, №№ 321/322 Вільня – Роўна і №№ 323/324 Вільня – Лунінец.

Самым камфартабельным і хуткасным з пералічаных цягнікоў быў №№ 305/306 Вільня – Львоў, ён меў вагоны першага, другога і трэцяга класаў. У ім, згодна з абазначэннямі ў брашуры, нават быў буфет. Гэты цягнік прыпыняўся выключна на буўных чыгуначных станцыях. З Вільні ў прамым накірунку ён адпраўляўся ў 8:20, а на канечную ў Львоў прыбываў у 20:37. У адваротным накірунку з Львова ён адпраўляўся ў 10:15, а прыбываў у Вільню ў 22:20. У Ганцавічах ён рабіў прыпынак у 12:31 ў прамым накірунку, шлях ад папярэдняга прыпынку – станцыі Баранавічы-Палескія займаў усяго 47 хвілін, наступным прыпынкам была станцыя Лунінец, да якой цягнік прыбываў у 13:27, а гэта 54 хвіліны, што адносна хутка нават па сучасных паказчыках. У адваротным накірунку гэты цягнік спыняўся ў Ганцавічах у 18:17.

Другім па камфартабельнасці, можна лічыць, быў цягнік №№ 321/322, які рухаўся па маршруце Вільня – Роўна, ён складаўся з вагонаў першага, другога і трэцяга класаў. Можна сказаць, што ён быў так званым "начным" цягніком. З Вільні ў прамым накірунку ён адпраўляўся ў 18:35, а ў Роўна прыбываў у 7:10, ў адваротным накірунку адпраўляўся ў 23:48, а прыбываў у 11:45. Прыпынкаў гэты цягнік рабіў значна больш папярэдняга, а такім чынам рухаўся значна павольней. На цікавячых станцыях у прамым накірунку ён рабіў прыпынкі: Ганцавічы – 0:18, Люсіна – 0:31, Малькавічы – 0:45, а ў адваротным: Малькавічы – 5:02, Люсіна – 5:18, Ганцавічы – 5:33.

Трэба адзначыць, што да гэтага цягніка прычапляўся безперасадачны вагон Вільня – Львоў, а таксама ў летні час некалькі вагонаў па накірунку Вільня – Трускавец.

Цягнік №№ 323/324 Вільня – Лунінец быў самым меньшым па працягласці маршрута і ніжэйшым па камфартабельнасці – ў ім былі вагоны толькі другога і трэцяга класаў. З Вільні ў прамым накірунку ён адпраўляўся ў 7:30, а ў Лунінец прыбываў ў 15:02. У адваротным – адпраўляўся ў 13:53, а прыбываў у 20:56. На цікавячых станцыях у прамым накірунку ён рабіў прыпынкі: Ганцавічы – 13:42, Люсіна – 13:55, Малькавічы – 14:09, а ў адваротным: Малькавічы – 14:42, Люсіна – 14:58, Ганцавічы – 15:16.

З гэтай брашуры таксама можна даведацца, што адметнай асаблівасцю станцый Ганцавічы і Малькавічы ад Люсіна была наяўнасць на першых двух буфетаў.

Прывабнай рысай гэтага буклету з’яўлялася тое, што на станцыях перасячэння з іншымі лініямі заўсёды паказваліся магчымасці перасадкі, каб у пасажыраў не ўзнікалі лішнія трывогі і пытанні як дабрацца да патрэбнага ім прыпынку.

Мне падаецца, што і ў наш час інтэрнэту і інфармацыйных тэхналогій вось такія карысныя па зместу брашуры, як "Расклад руху 5-ай камунікацыйнай акругі" карысталіся б добрым попытам і прыносілі карысць пасажырам.
Катэгорыя: З гісторыі чыгункі | Дабавіў: admin (20.11.2010) | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ
Праглядаў: 2146 | Тэгі: Малькавічы, Ганцавічы, Люсіна, Ганцевичи, Віталь Герасіменя | Рэйтынг: 5.0/8
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны [9]
Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы [7]
Гісторыя пажарнай службы Ганцавіцкага раёна [3]
З гісторыі чыгункі [2]
Музейны архіў [9]
Літаратурная карта Ганцавіцкага раёна [6]
Іншае [14]
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.