Субота, 27.04.2024, 05:33

БЕЛАРУСКІ МУЗЕЙ у Вільні, Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей імя І.І.Луцкевіча

Галоўная »
БЕЛАРУСКІ МУЗЕЙ у Вільні, Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей імя І.І.Луцкевіча дзейнічаў у 1921-45 гг.. Заснаваны на базе прыватнай калекцыі беларускага этнографа і археолага Iвана Луцкевіча і іншых матэрыялаў. У апошнія дні жыцця ён перадаў свае зборы Беларускаму навуковаму таварыству для будучага нацыянальнага музея. Да яго заснавання калекцыя захоўвалася ў рэдакцыі газеты «Наша ніва». Стварэннем музея займаўся і кіраваў яго дзейнасцю да 1939 г. А.І.Луцкевіч. Дырэктарамі былі М.Пецюкевіч і Я.Шутовіч.

Беларускі музей у Вільні

Музей размяшчаўся ў будынку былога базыльянскага кляштара. Меў 5 экспазіцыйных залаў, архіў і бібліятэку, у якую ўвайшлі кнігазборы І.І.Луцкевіча, частка бібліятэкі Е.Раманава і ўся бібліятэка Б.Даніловіча (больш за 14 тыс. тамоў). Зберагаліся калекцыі: археалагічная, сфрагістычная, нумізматычная, медалёў і крыжоў, слуцкіх паясоў, дываноў і іншых вырабаў Нясвіжскай дывановай мануфактуры, Гродзенскай і Слуцкай мануфактур, беларускіх народных музычных інструментаў, старажытнай зброі, абразоў, рукапісных кніг, старадаўняга адзення, палотнаў мастакоў 16 — 19 ст., a таксама работы Я.Драздовіча, П.Сергіевіча і інш. У археалагічнай калекцыі, якая займала вялікую залу музея, былі знаходкі І.Луцкевіча, Я.Тышкевіча і М.Пецюкевіча. У інвентарнай кнізе музея (вялася з 1922 г.) прадстаўлены археалагічныя знаходкі з 18 паветаў, у тым ліку кафлі з Ніжняга замка ў Вільні, цэгла, дахоўка і іншыя будаўнічыя матэрыялы, фратаенты посуду, галаснікі Гродзенскай Барысаглебскай царквы, пярсцёнкі з пячаткамі полацкіх князёў Усяслава Брачыславіча і Барыса, аднаго са смаленскіх князёў 14 ст., пячатка Міндоўга, 103 пячаткі розных часоў, свінцовыя пломбы са знакамі (12 — 13 ст.) з Драгічына-над-Бугам, медныя крыжы 11 ст. (сярод іх амулет змеявік). У калекцыі старадаўняй зброі захоўваліся панцыр воіна, частка панцыра каня, кальчугі, меч крыжаносца, халодная і агнястрэльная зброя, сцяг паўстанцаў Лідскага павета 1863 г. Зберагаліся рукапісныя кнігі, старажытныя беларускія граматы, статут брацтва ў Дзісне 17 ст., беларускія пераклады «Александрыі» і «Аповесці пра Баву» 18 ст., Аль-Кітаб 16 ст., друкаваныя кнігі 15 — 18 ст., у тым ліку пражскія выданні Бібліі Ф.Скарыны, Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 гг. з друкарні Мамонічаў, «Часаслоў» І.Фёдарава. Пасля закрыцця музея большасць калекцый перададзена ў Гісторыка-этнаграфічны музей Літвы і Цэнтральную бібліятэку Акадэміі навук Літвы, невялікая частка экспанатаў — у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.