Субота, 27.07.2024, 02:57

АЗЁРНЕНСКІ КАСЦЁЛ ХРЫСТА ВАЛАДАРА

Галоўная »
АЗЁРНЕНСКІ КАСЦЁЛ ХРЫСТА ВАЛАДАРА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Азёры Гродзенскага раёна побач з Духаўскай царквой. Пабудаваны ў 1994-98 гг. з цэглы. На 1998 г. налічвалася 330 парафіян.


Твор архітэктуры ў стылёвых формах раманскага сярэднявечча. Вырашаны аднанефавай двухвежавай базілікай з прамавугольнымі трансептам і апсідай. Аб'ёмную кампазіцыю ўзбагачаюць нізкія бакавыя прыдзелы. Франтальны фасад трохчасткавы — высунутыя наперад трох’ярусныя гранныя шатровыя званіцы вылучаюць цэнтральнае двух’яруснае прасла, завершанае двухгранным шчытом; па цэнтры партал арачнага ўваходнага праёма. Плоскасныя фасады прарэзаны адносна невялікімі і вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі ў прамавугольных ліштвах з двухграннымі завяршэннямі. Архітэктурна-эстэтычны эфект дасягаецца высакаякаснай цаглянай муроўкай, якой выкладзены элементы дэкору: цягнутыя лапаткі, прафіляваныя карнізы і цягі.

Унутры неф перакрыты драўляным лучковым скляпеннем; алтарная частка вылучана лучковым прасветам.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008.— 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 49
Гасцей: 49
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.