ДАБРАЎЛЯНСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ДАБРАЎЛЯНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Дабраўляны Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў канцы 19 ст. з цэглы ў былым сядзібна-паркавым комплексе Гюнтараў.
Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана кампактным кубападобным аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Плоскасныя фасады падзелены на два ярусы: першы крапаваны прамавугольнымі нішамі, другі — вуглавымі і прасценачнымі лапаткамі, апяразаны прафіляваным карнізам. Над прамавугольным уваходным праёмам размешчаны «ляжачы» аконны праём. Тарцовыя фасады завершаны трохвугольнымі франтонамі. Зала асветлена дзвумя квадратнымі вокнамі на алтарнай сцяне.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|