Пятніца, 03.05.2024, 12:53

«ДАКУМЕНТЫ МАСКОЎСКАГА АРХІВА МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ», ДМАМЮ

Галоўная »
«ДАКУМЕНТЫ МАСКОЎСКАГА АРХІВА МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ», ДМАМЮ — зборнік дакументаў і матэрыялаў па сацыяльна-эканамічнай і палітычнай гісторыі Вялікага княства Літоўскага 15 — 16 ст. Выдадзены М.В.Доўнар-Запольскім (М., 1897). Уключае дакументы з кніг Метрыкі Вялікага княства Літоўскага пра раздачу дзяржаўных зямель, вёсак, маёнткаў асобным феадалам («Кніга данін»), інвентары і апісанні Кобрынскай і Гродзенскай эканомій, Берасцейскага і Пінскага старостваў, Пінскага і Клецкага княстваў, Радашковіч, Оршы і інш.; матэрыялы пра дзейнасць вальных сеймаў. Змешчаны матэрыялы па старажытнай этнаграфіі Беларусі, звесткі пра гаспадарча-вытворчую дзейнасць сельскага і гарадскога насельніцтва, землекарыстанне і землеўладанне, паселішчы і жыллё, характар забудоў вёсак і гарадоў, колькасць насельніцтва, іх павіннасці і подаці, адзенне, ежу, сямейныя адносіны, грамадскі побыт і інш. Дакументы надрукаваны на мове блізкай да арыгінала (беларускай, часткова польскай). У зборніку прадмова складальніка, паказальнікі імянных і геаграфічных назваў.

Аўтар: І.У.Чаквін
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [470]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.