Пятніца, 03.05.2024, 09:54

ДАРЭННЕ

Галоўная »
ДАРЭННЕ – вясельны абрад, які выконваецца на працягу ўсяго вяселля, пачынаючы ад запоін. Лакальныя назвы абдорванне, надзяленне. Асноўныя віды: абмен падарункамі паміж нявестай і жаніхом і іх сваякамі (азначае яднанне маладых і іх родаў); дарэнне раднёй і суседзямі маладым у час падзелу каравая (вынік захавання рэшткаў родавага побыту); дарэнне жаніхом дробных падарункаў нявесце, яе маці, братам, сёстрам (звязана з рэшткамі старажытных элементаў формы шлюбу пры дапамозе куплі-продажу); абдорванне маладой пасля пераезду ў дом маладога ўсёй яго радні. Апошні рытуал узнік пазней, калі дары маладога як своеасаблівы выкуп маладой страцілі сэнс; па аналогіі гэты від дарэння перанесены на маладога і яго сваякоў. Ад маладой патрабавалася асабліва вялікая колькасць дароў, таму ёй рыхтавалі іх з дзяцінства, дапамагалі сваякі.

Падарункі (лён, воўна, маткі нітак, палатно і інш.), якія ўваходзілі ў прыданае, нявеста атрымлівала ад сваякоў і суседзяў пры запрашэнні іх на вяселле. У час запоін і заручын нявеста абдорвала сватоў жаніха ручнікамі, хусткамі і інш.; сваты давалі ёй крыху грошай, стужкі інш. На вяселлі маладых абдорвалі некалькі разоў кожнага паасобку альбо разам. Падарункі звычайна клалі на засланае ручніком века ад дзяжы (пазней – на талерку), пастаўленае на стале перад маладымі. Нярэдка блізкая радня дарыла маладым жывёлу, зерне, гаспадарчыя рэчы і інш. Асоба, якая дарыла, называла дароную рэч, выказвала добрае пажаданне маладым і выпівала чарку.

У беларускім вяселлі ёсць вялікая колькасць спецыяльных пажаданняў, якія выказваліся ў час дарэння асобнымі формуламі, звычайна ў рыфмаванай форме. У песнях-дарэннях і формулах-пажаданнях змяшчаюцца таксама пагрозы, праклёны таму, хто не стрымае свайго слова ("не аддасі – ваўкі з’ядуць"; "звяр’ё паз’ядае", "па лясах паз’бягае" і г. д.). Маладыя ў сваю чаргу жадалі тым, хто дорыць, каб іх дар кампенсаваўся "ў хлявочку-волікамі, у стаенцы – конікамі, у садочку пчолкамі, а ў пасцелі – жонкаю" і інш. Сучаснае беларускае вяселле ў сваёй аснове захавала лепшыя народныя традыцыі дарэння.

Аўтар: Л.А.Малаш
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [470]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.