Пятніца, 26.04.2024, 22:00

ДЗЯЖА, дзежка, хлебніца

Галоўная »
ДЗЯЖА, дзежка, хлебніца – пасудзіна для заквашвання цеста, бандарны выраб. Лакальная назва квашня. Мела форму звужанай кверху шырокай бочачкі (вышыня звычайна раўнялася дыяметру вусця, аб’ём 20 – 30 л), накрыўка (вечка) з абечкам. Дзяжа малых памераў (дзежка, ці блінніца) служыла для заквашвання цеста на бліны. Рабілі дзяжу звычайна з дубовых клёпак, часам з хваёвых (тады ставілі 2 – 3 дубовыя клёпкі, дуб паскараў працэс квашання і надаваў цесту лёгкі спецыфічны водар).

дзяжа
Дзяжа-блінніца

Функцыянальнае выкарыстанне дзяжы цесна звязана з культам хлеба, абумоўлівала яе асаблівае значэнне сярод хатняга начыння і прадметаў ужытку. У інтэр’еры сялянскай хаты дзяжы адводзілі пачэснае месца: ставілі на покуці пад абразамі, накрывалі ручніком – "набожнікам". Яна выконвала важную ролю ў абрадзе вяселля. Благаслаўляючы на шлюб, нявесту з расплеценай касой пад гукі вясельных песень цырымонна садзілі на дзяжу (на пасад). Гэты агульнаславянскі звычай сімвалізаваў уступленне ў пару жыццёвай сталасці. Накрыўку дзяжы выкарыстоўвалі на ўрачыстым паднашэнні хлеба – солі, каравая і інш. Пры наваселлі дзяжу ўрачыста ўносілі ў дом у ліку першых рэчаў. Перш чым скарыстаць новую дзяжу, яе "прыручалі": ставілі на суткі побач са старой на адной посцілцы пад адной покрыўкай. У сельскай мясцовасці бытавала да сярэдзіны 20 ст.

Аўтар: В.С. Цітоў
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.