Субота, 27.07.2024, 03:52

ДУБАЙСКІ КАСЦЁЛ УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА

Галоўная »
ДУБАЙСКІ КАСЦЁЛ УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА абкружаны старажытным паркам і размяшчаецца ў паўднёва-заходняй частцы вёскі Дубай Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.


Пабудаваны ў сярэдзіне 18 ст. ў сядзібе пінскіх езуітаў (падаравана князем Альбрэхтам Радзівілам у 1633 г.). У 1773 г. езуіцкая місія ў Дубаі скасавана. У 1784 г. сядзібу і касцёл наведаў польскі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Рэстаўрыраваны ў 1920 г.

Помнік архітэктуры барока. Васьмігранны цэнтрычны аб'ём накрыты шлемападобным фігурным дахам з гранёным ліхтаром у завяршэнні (у 1990-я гг. заменены на шатровы), па вуглах крапаваны пілястрамі, апяразаны складанымі абломамі. Уваход і апсіда вылучаны паніжанымі прамавугольнымі прыдзеламі з самастойнымі двухсхільнымі пакрыццямі. Купал над уваходным прытворам, вытанчаная прафіліроўка шматслаёвага карніза, а таксама вітражныя лучковыя вокны ўзмацняюць багацце аздаблення будынка. Інтэр'ер быў упрыгожаны фрэскавай размалёўкай; над уваходам хоры на дзвух калонах. Пад храмам скляпеністыя сутарэнні, у якіх былі саркафагі з пахаваннямі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 48
Гасцей: 48
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.