Субота, 27.07.2024, 03:41

ДУБРОЎНЕНСКІ КАСЦЁЛ БОЖАЙ МАЦІ ФАЦІМСКАЙ І КЛЯШТАР ФРАНЦЫСКАНЦАЎ

Галоўная »
ДУБРОЎНЕНСКІ КАСЦЁЛ БОЖАЙ МАЦІ ФАЦІМСКАЙ І КЛЯШТАР ФРАНЦЫСКАНЦАЎ размяшчаецца на ўзвышаным беразе ракі Дубровенка на вуліцы Аршанскай горада Дуброўна Віцебскай вобласці. Пабудаваны ў 1809 г. з цэглы.


Першапачатковы драўляны кляштар з касцёлам пабудаваны ў 1624—30 гг. уладальнікам Дуброўна магнатам Мікалаем Глябовічам. Князь Пацёмкін, незадаволены ордэнам, выгнаў францысканцаў і замест іх запрасіў з Віцебска ў кляштар айцоў-піяраў. У 1782 г. новы ўладальнік паселішча князь Любамірскі вярнуў францысканцаў і фундаваў для іх замест драўляных мураваныя будынкі касцёла і жылога корпуса. Пры падскарбіі каронным Ксаверыі Любамірскім у канцы 18 ст. кляштар згарэў (ацалеў касцёл). Пажар прыпісалі К.Любамірскаму, з прычыны чаго імператар Павел I загадаў даследаваць справу генерал-губернатару Пасеку, які прыйшоў да высновы, што пажар адбыўся стыхійна з-за неасцярожнага ўжывання агню, манахі патанулі па неасцярожнасці і што «на всё была воля Божия, а преступления никто не совершил никакого». Касцёл існаваў да 1809 г., у 1917 г. кляштар скасаваны.

Кaсцёл (не захаваўся) быў вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Галоўны фасад фланкіравалі дзве трох’ярусныя чацверыковыя вежы з купальнымі завяршэннямі і трохвугольным франтонам пасярэдзіне.

Жылы корпус — помнік архітэктуры барока. Двухпавярховы Т-падобны ў плане будынак пад двухсхільнымі дахамі, тарцы якіх завершаны трохвугольнымі франтонамі з люкарнамі ў цэнтры. Дэкор сціплы: пілястры, тонкапрафіляваныя карнізы, паяскі. Планіроўка галерэйная з вітой лесвіцай па цэнтры; памяшканні першага паверха перакрыты скляпеннямі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 50
Гасцей: 50
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.