Панядзелак, 06.05.2024, 17:53

ГАРАДОЦКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
ГАРАДОЦКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ створаны 20.02.1974 г. у г.Гарадок паводле пастановы бюро Гарадоцкага райкама КПБ і выканкама раённага Савета дэпутатаў. Размяшчаўся ў будынку былой дзіцячай бібліятэкі. 24.12.1976 г. музей адкрыты для наведвальнікаў. У 1996 г. атрымаў новы будынак. У 2004 г. паводле рашэння Гарадоцкага гарадскога райвыканкама створана ўстанова культуры «Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей». Кіраўнікамі музея з'яўляліся Р.С.Арлоўскі, Л.Ф.Бандарэнка, З.М.Плескач, К.Я.Уверская. 3 1998 г. дырэктар Т.М.Іванова.

Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 29 150 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 13 240 адзінак. Экспазіцыйная плошча 190 м², выставачная — 255 м². У музеі дзейнічаюць 3 экспазіцыйныя і 3 выставачныя залы.

Экспазіцыя аддзела прыроды размешчана ў 2 залах: інфармацыйнай і дыярамнай. Інфармацыйная ўключае палеанталагічныя экспанаты, фатаграфіі, карты-схемы прыроднага асяроддзя Гарадоччыны, Чырвоную кнігу Гарадоцкага раёна і інш. Тут жа прадстаўлены 3 дыярамы: «Дубрава. Дуб-волат», «Апакаліпсіс», «Арлан-белахвост». Дыярамная зала аддзела прыроды ўключае 5 дыярам: «Лес», «Верхавое балота», «Луг. Вадаём», «Птушкі на возеры», «Вадзяны арэх». Прадстаўлены таксама каля 100 відаў насякомых.

Пастаянная экспазіцыя «Зала этнаграфіі і народных рамёстваў Гарадоччыны» складаецца з 4 раздзелаў: «Жыллё селяніна ў канцы 19 — пачатку 20 ст.» (фрагмент сялянскай хаты, каморы), «Традыцыйныя жаночыя і мужчынскія рамёствы» (рамесныя прылады працы і вырабы мясцовых майстроў), «Вераванні нашых продкаў» (карты-схемы і мастацкія палотны храмаў Гарадоччыны, прадметы культу, абрадавыя прадметы), «Побыт жыхароў горада Гарадка і павета» (дыярама «Кірмаш у Гарадку», фрагмент крамы).

Дзейнічае зменная выстаўка «Нашы знакамітыя землякі». Тут прадстаўлены больш за 70 персаналій: фотадакументы, асабістыя рэчы, узнагароды, мастацкія работы расказваюць аб жыцці і дзейнасці заслужаных людзей Гарадоччыны. Выстаўка складаецца з 6 раздзелаў: заслужаныя работнікі раёна; ваенныя дзеячы; паэты, пісьменнікі, журналісты; мастакі; спартсмены; навукоўцы.

У другой выставачнай зале размешчана выстаўка «Так мы ішлі да перамогі», прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне, героям-землякам, іх удзелу ў ваенных аперацыях. Прадстаўлена інфармацыя аб перыядзе акупацыі тэрыторыі раёна нямецка-фашысцкімі захопнікамі, яго вызваленні. Каля будынка музея адкрыта літаратурна-мастацкая кампазіцыя «К.Вераніцын і яго паэма «Тарас на Парнасе».

На 2 вялікіх валунах знаходзяцца мемарыяльныя надпісы, якія расказваюць пра ўраджэнца Гарадоччыны пісьменніка К.Вераніцына.

Музей вядзе выставачную дзейнасць, супрацоўнічае з Цэнтрам пазашкольнай работы, Домам рамёстваў і фальклору, з каледжамі і школамі горада і раёна. Пры музеі працуе народнае аматарскае аб'яднанне «Зялёная альтанка».

Адрас: 211573, г.Гарадок, вул.Вароўскага, 3
Тэл.: +375-2139-418-49
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.