Субота, 27.07.2024, 03:09

ГРОДЗЕНСКАЯ КАПЛІЦА

Галоўная »
ГРОДЗЕНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў горадзе Гродна на вуліцы Перамогі, на каталіцкіх могілках. Пабудавана ў 1854 г. з цэглы і бутавага каменю разам з двух'яруснай шатровай званіцай на сродкі пана Якуба Румеля. У пасляваенныя гады зачынена, у 1990-я гг. адноўлена.


Помнік архітэктуры неакласіцызму. Прамавугольны ў плане аб'ём накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай, узняты на трохступеньчаты стылабат. Галоўны фасад вырашаны чатырохкалонным тасканскім порцікам з трохвугольным франтонам. Пад спрошчаным антаблементам — прамавугольны праём увахода. Плоскія бакавыя фасады (таўшчыня сцен 0,8 м) вылучаны ў цэнтры квадратнымі аконнымі праёмамі. Па перыметры будынка цяга і прафіляваны карніз.

Прамавугольная зала перакрыта плоскай столлю. Над мураваным алтаром — укрыжаванне. Пад алтарнай часткай склеп-пахавальня. Злева ад капліцы пабудавана двух'ярусная шатровая званіца з цэглы (цяпер атынкавана).

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 56
Гасцей: 56
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.