Пятніца, 26.04.2024, 12:11

КАХАНОЎСКІ Генадзь Аляксандравіч

Галоўная »
КАХАНОЎСКІ Генадзь Аляксандравіч (08.01.1936 г., в.Дамашы Маладзечанскага раёна – 15.01.1994 г.) – гісторык, краязнаўца, фалькларыст. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя У.І.Леніна (1963). З 1964 г. навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара, дырэктар Мінскага абласнога краязнаўчага музея (Маладзечна), з 1982 г. навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Вывучаў археалогію, музейную справу, гісторыю краязнаўства і фалькларыстыку. Аўтар літаратурна-краязнаўчых нарысаў пра пісьменнікаў, фалькларыстаў, этнографаў (Янку Купалу, Максіма Багдановіча, А.Гурыновіча, Ф.Тапчэўскага, З.Даленгу-Хадакоўскага, Р.Зянькевіча, Яна Баршчэўскага, К.Тышкевіча і інш.), гісторыка-эканамічных нарысаў «Маладзечна» (1971), «Вілейка» (1974). Адзін з складальнікаў і аўтараў літаратурна-мастацкага календара «Кола дзён» (1987; 1988).

Ініцыятар стварэння і кіраўнік Беларускага краязнаўчага таварыства (1989 – 1994 гг.).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.