Нядзеля, 05.05.2024, 20:25

КАЛІНКАВІЦКІЯ РУЧНІКІ

Галоўная »
КАЛІНКАВІЦКІЯ РУЧНІКІ — традыцыйныя тканыя ручнікі, якія вырабляюцца пераважна ў Калінкавіцкім, Светлагорскім, Жлобінскім раёнах. Вядомы з сярэдзіны ХІХ ст. Даўжыня 310 — 400 см, шырыня 26 — 30 см. Ткуць у 2 — 4 ніты. Кампазіцыя ручнікоў бывае 2 відаў: у адных папярочныя вузкія палосы аднолькавай шырыні запаўняюць усё поле ручніка, у другіх — шырокія папярочныя шчыльна запоўненыя ўзорыстыя палосы па канцах ручніка паступова пераходзяць у вузейшыя да сярэдзіны і раствараюцца ў яго асноўным фоне. Пераважае старадаўні геаметрычны арнамент у выглядзе ромбаў, квадратаў, трохвугольнікаў, крыжыкаў і інш. Для калінкавіцкіх ручнікоў характэрна выразнае рытмічнае чаргаванне ўзорыстых каляровых і белых палос. Каляровая гама ручнікоў стрыманая чырвона-белая, радзей чырвона-бела-чорная. Ткуць з ільняных і баваўняных (белька, горынь, забалач) нітак.

калінкавіцкі ручнік, калінкавіцкі строй
Калінкавіцкі ручнік. Вёска Убалаць Калінкавіцкага раёна. 1930-я гады

калінкавіцкія ручнікі, калінкавіцкі строй
Калінкавіцкі ручнік. Вёска Хутар Светлагорскага раёна. 1910-я гады

Акрамя ўзорыстага ткацтва (тэхніка бранага, шматнітовага ткацтва), аздабляюць вязанымі кручком карункамі, вышыўкай (процяг, падліковая гладзь), паскамі (кавалкі задрапіраванага ў складкі белага паркалю), махрамі. У дэкоры калінкавіцкіх ручнікоў шмат агульнага з калінкавіцкім строем.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 11
Гасцей: 11
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.