Помнік архітэктуры
неараманскага стылю. Вырашаны амаль квадратным у плане аб'ёмам, да якога далучана прамавугольная
апсіда, завершаная трохвугольным франтонам і крапаваная пілястрамі. Фасад фланкіраваны чатырохграннымі
вежамі, расчлянёны паўкруглымі люкарнамі, арачнымі аконнымі праёмамі. Бакавыя фасады расчлянёны ў ніжнім ярусе арачнымі аконнымі праёмамі. Унутры зала была перакрыта цыліндрычным скляпеннем, паўкруглая апсіда — конхай. Атынкаваныя сцены крапаваны пілястрамі і апяразаны прафіляваным
карнізам з сухарыкамі. Пад апсідай скляпеністая крыпта.