Субота, 04.05.2024, 12:21

КІРАЎСКІЯ РУЧНІКІ

Галоўная »
КІРАЎСКІЯ РУЧНІКІ — традыцыйныя тканыя ручнікі, якія выраблялі ў вёсках Кіраўскага, Клічаўскага і Бабруйскага раёнаў да 1930-х г. Ткалі з адбеленага кужалю (аснова, уток) і белых баваўняных нітак (уток) у тэхніцы 1 — 2-уточнага і 4- і 5-нітовага пераборнага ткацтва.

Арнаментальную паласу на канцах ручнікоў ткалі з чорных і чырвоных баваўняных нітак бранай двухуточнай тэхнікай, асобныя элементы вышывалі крыжыкам. Узор шырынёй 20—30 см складаўся з простых і зубчатых ромбаў, разетак, прамавугольнікаў і аддзяляўся ад белага поля ручніка вузкім узорыстым пасачкам або радам асобна размешчаных ромбаў, разетак. Асаблівасць кіраўскім ручнікам надаюць плеценыя «на клёцках» і вязаныя кручком карункі, якія вызначаліся багаццем арнаментальных форм (ромбы, трохкутнікі, крыжыкі, прамыя і хвалістыя лініі). Канцы ручнікоў з трох бакоў абшывалі чырвонымі, белымі, чырвона-чорнымі мохрыкамі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [471]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.