КІШЧЫНАСЛАБОДСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОЙ ГАННЫГалоўная »
КІШЧЫНАСЛАБОДСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОЙ ГАННЫ размяшчаецца на могілках у вёсцы Кішчына Слабада Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана ў 1811 ст. з дрэва ў сядзібна-паркавым комплексе Цюндзевічаў. Адноўлена ў 1907 г. Зачынена ў 1930-я гг., у 1982 г. перабудавана пад ветэрынарную аптэку.
Помнік народнага дойлідства. Арыгінальна вырашана выцягнутым па падоўжнай восі васьмігранным зрубам, накрытым двухсхільным дахам (раней гонтавым шатровым) з гранёнай шатровай сігнатуркай у завяршэнні. Вертыкальна ашаляваныя сцены былі прарэзаны паўкруглымі люкарнамі. Унутры меўся калонападобны пабелены і пазалочаны алтар, на хорах стаяла фісгармонія.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|