Субота, 04.05.2024, 13:35

КЛІЧАЎСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
КЛІЧАЎСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ створаны ў г.п.Клічаў па распараджэнні Савета Міністраў БССР ад 30.01.1967 г. як Музей народнай славы. Першая экспазіцыя адкрылася 10.08.1969 г. У 1992 г. перапрафіліраваны ў краязнаўчы музей. Музеем кіравалі М.С. Канапліцкі, Л.Л. Ачыновіч. З 2005 г. дырэктар Н.У. Храмянкова.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 5300 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 3400 адзінкі. Агульная плошча экспазіцыі 300 м², выставачнай залы 50 м².

Сярод экспанатаў музея, што маюць асаблівую каштоўнасць: камплект жаночых упрыгожанняў дрыгавічоў (падвеска-медальён з выявай птушкі, якая трымае ў дзюбе вінаградную гронку, і інш.), вырабы Клічаўскага шклозавода Грангаўза 1901—15 гг. (мухалоўка, аптэчны посуд, бутлі), выдзеўбаны човен, рэдкія наміткі і інш. У музеі знаходзіцца першы падручнік па геаграфіі Беларусі (г.Вільня, 1919 г.) першага беларускага прафесара геаграфіі, ураджэнца Клічаўшчыны А.А.Смоліча з дароўным надпісам Клічаўскаму музею і інш. Сярод найбольш цікавых дакументаў — дагавор на атрыманне пазыкі ў сялянскім пазямельным банку г.Бабруйск на пакупку зямлі 11 сялянамі в.Анатолеўка (1909 г.) і ўводны ліст на права валодання гэтай зямлёй у (1910 г.). У фондах музея захоўваецца вялікая колькасць фотаматэрыялаў, успамінаў, друкаваных выданняў і інш., якія адлюстроўваюць гісторыю фарміравання Клічаўскай партызанскай зоны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыя размяшчаецца ў 8 залах: «Уводная зала», «Археалогія», «Рака і чалавек», «Этнаграфія», «Гісторыя Клічаўскай партызанскай зоны», «Аб чым расказваюць абразы», «Слава зямлі клічаўскай», «Зімовы сад».

Адметная асаблівасць музея — наяўнасць аптэкарскага агароду. На яго базе рэалізуецца экалагічны напрамак навукова-асветнай работы: выкарыстанне лекавых раслін, прапаганда здаровага ладу жыцця, папулярызацыя адзінства прыроды і чалавека. Экспазіцыя сезонная, знаходзіцца пад адкрытым небам. На базе аптэкарскага агарода праводзяцца экскурсіі, музейныя заняткі і іншыя масавыя мерапрыемствы.

Пры музеі функцыяніруе філіал — мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Усакіна».

Адрас: 213900, г.Клічаў, вул.Зайца, 21
Тэл.: +375-2236-514-91
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [471]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.