Субота, 04.05.2024, 17:34

КОЛАСА ЯКУБА ЛІТАРАТУРНА-ЭТНАГРАФГЧНЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
КОЛАСА ЯКУБА ЛІТАРАТУРНА-ЭТНАГРАФГЧНЫ МУЗЕЙ адкрыты ў в.Пінкавічы Пінскага раёна 11.11.1990 г. у будынку былой школы, дзе ў 1904—06 гг. працаваў настаўнікам Якуб Колас. Музеем кіравалі І.І.Калоша, з 2003 г. Н.Р.Палавец.

Літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа
Будынак Пінкавіцкай школы

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 368 адзінак захоўвання, дапаможны — 60 адзінак. Плошча экспазіцыі 106 м². У музеі захоўваюцца запісы выступленняў Я.Коласа і яго брата I.Міцкевіча, успаміны пра пісьменніка жыхароў в.Пінкавічы. Экспазіцыя размешчана ў вестыбюлі і 4 залах. У вестыбюлі знаходзіцца бюст Я.Коласа — падарунак Літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, на сценах 10 каляровых слайдаў з пейзажамі Пінкавіч. Тут арганізоўваюцца коласаўскія чытанні, конкурсы, выстаўкі, гутаркі.

Літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа

Экспазіцыя 1-й залы «Сялянская хатка» аформлена ў стылі канца ХІХ — пачатку ХХ ст. У такой хаце жыў Я.Колас, калі прыехаў на працу ў Пінкавічы. Сцены аформлены вышыванымі сюжэтнымі карцінамі, фатаграфіямі старажылаў вёскі ў народным адзенні. Сярод экспанатаў: кухонны посуд, макет печы, ткацкі станок, прасніца, калаўрот, адзенне, лапці, цэп, каменны малаток, альбомы «3 гісторыі вёскі Пінкавічы», «Народныя песні вёскі Пінкавічы».

Экспазіцыя 2-й залы «Якуб Колас у Пінкавічах» прысвечана радзіме пісьменніка, яго вучобе ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі і прыезду ў Пінкавічы. На галоўным стэндзе размешчаны фотаздымкі маладога Я.Коласа, Пінкавіцкай школы, старожкі Ганны, у якой кватараваў Колас-настаўнік, яе ўспаміны. З архіўных матэрыялаў экспануюцца дакументы пра ўдзел настаўніка Міцкевіча ў сялянскім руху 1905 г. у Пінкавічах, копія «Петыцыі», якую па просьбе сялян напісаў Я.Колас мясцоваму пану Скірмунту. Асобны раздзел прысвечаны вершам, напісаным паэтам у пінкавіцкі перыяд.

Экспазіцыя 3-й залы «Якуб Колас у Пінску» знаёміць з перыядам жыцця паэта пасля яго высылкі з Пінкавіч. Галоўны стэнд расказвае аб працы пісьменніка ў Пінскай 3-й прыходскай школе, яго асабістым жыцці і літаратурнай дзейнасці ў пінскі перыяд. Сярод экспанатаў пераклады твораў Я.Коласа на іншыя мовы свету.

Экспазіцыя «Пінкавічы сёння» прысвечана вёсцы і яе жыхарам. Прадстаўлены матэрыялы аб сучасным стане вёскі, дзейнасці раённага Цэнтра пазашкольнай работы, што знаходзіцца ў в.Пінкавічы. Устаноўлена стэла, прысвечаная воінам, загінуўшым пры вызваленні Піншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г. Асобна экспануюцца фатаграфіі, пісьмы, газеты ваенных часоў, альбомы «Ніхто не забыты, нішто не забыта», «Заўсёды з намі».

Адрас: 225730, Пінскі раён, в.Пінкавічы, вул.Зорная, 12
Тэл.: +375-165-38-02-38
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.