Нядзеля, 05.02.2012, 05:41

КОЛЬБЕРГ (Kolberg) Оскар


Кольборг ОскарКОЛЬБЕРГ (Kolberg) Оскар (22.02.1814 г.; в.Пшысуша Келецкага ваяводства, Польша — 03.06.1890 г.) — польскі этнограф, фалькларыст і кампазітар. Акадэмік Акадэміі ведаў у Кракаве (1875 г.; член-карэспандэнт 1873 г.). Збіраў фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы ў Польшчы, на Беларусі, Украіне, Літве і Венгрыі.

У 1889 г. у штогодніку «Zbiоr wiadomosci do antropologii krajowej» («Збор звестак па айчыннай антрапалогіі») змясціў першыя публікацыі па Беларусі — «Вясельныя звычаі і абрады з Палесся» і «Казкі з Палесся», у якіх апісаны важнейшыя этапы беларускага вяселля (заручыны, вечар у маладога, снеданне, абед, выезд, пярэзвы і інш.), абрадавая ежа і змешчана каля 30 фальклорных твораў (пераважна вясельныя песні).

Выдаў зборнік «Песні польскага народа» (1842). Аўтар манументальнай працы «Народ. Яго звычаі, лад жыцця, мова, паданні, прыказкі, абрады, забабоны, забавы, песні, музыка і танцы» (1857-90). У 1961-86 гг. выйшла 67 тамоў «Поўнага збору прац» Культурныя Беларускія матэрыялы ў т.52 — «Беларусь — Палессе» (1968); раздзелы: край (апісанні розных мясцовасцей), народ (характарыстыка насельніцтва розных рэгіёнаў, матэрыяльная культура і заняткі), звычаі (пераважна каляндарныя абрады і фальклор), абрады (16 апісанняў вяселля, вясельныя песні, 4 апісанні пахавання), пазаабрадавыя і іншыя песні, вераванні, забабоны, апавядальныя жанры (казкі, байкі, 14 апавяданняў, 33 прыказкі і прымаўкі), гульні і забавы, мова (беларусаў, украінцаў, палякаў з фальклорнымі прыкладамі). Усяго ў томе змешчаны 723 песні. Беларускі матэрыял таксама ў т.53 — «Літва» (1966). У сваёй рабоце выкарыстаў і спрабаваў абагуліць працы беларускіх і польскіх даследчыкаў, у якіх аб'ектыўна характарызуецца побыт і культура беларусаў (Я.Т. Чачот, P.С. Зянькевіч, П.В. Баброўскі, М.В. Доўнар-Запольскі, П.М. Шпілеўскі, Ю.Ф. Крачкоўскі, Я. Баршчэўскі, У. Сыракомля, З.Я. Даленга-Хадакоўскі, Э.Ажэшка, I.I. Шыдлоўскі і інш.), а таксама працы, напісаныя з шавіністычных пазіцый (Л.I. Галамбёўскі, М.А. Камінскі і інш.).

Аўтар «Этнаграфічных карцін» (1882 — 91 гг.; пры жыцці выдадзены 11 т.); музычных твораў: оперы "Кароль пастухоў", танцаў, рамансаў і апрацовак народных песень.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [174]
Каталог файлаў [58]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [70]
Культура [77]
Адукацыя [3]
Спорт [7]
Здарэнні [6]
Грамадства [54]
Эканоміка [2]
Транспарт [26]
Блог [6]
Каляндар
«  Люты 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.