Субота, 19.05.2012, 07:22

КРУК


КРУК — 1) прыстасаванне ў традыцыйным інтэр'еры хаты. Ha крук вешалі адзенне, вярэнькі, калыскі і інш. Рабілі з сука, які заганялі ў прасвідраваную ў сцяне адтуліну. Металічныя крукі рабілі ў кузні.

2) Жалезная прылада з двума загнутымі канцамі для скідвання гною з воза.

3) Драўляная ці жалезная прылада для размякчэння аўчын і шкурак дзікіх звяроў. Складалася з ручкі, стрыжня і прымацаваных да яго вяровачнай або раменнай пятлі для нагі і рабочай часткі — крука (мацаваўся пад вострым ці прамым вуглом). Аўчыну (шкурку) прывязвалі да бэлькі ў хаце або ў хляве. Левай рукой трымалі другі канец аўчыны (шкуркі), правай рукой і стрыжнем, які прыводзіўся ў рух правай нагой, устаўленай у пятлю, вадзілі па мяздры ўверх-уніз, пакуль уся паверхня не рабілася мяккай і белай. Вясковыя кушняры карыстаюцца крукамі і ў наш час.

крук
Крук для зімовай лоўлі рыбы невадам.
Вёска Пераброддзе Міёрскага раёна


4) У рыбалоўстве — дапаможнае прыстасаванне для зімовай лоўлі рыбы невадам. Выгнутая палка, звужаная на адным канцы, на які насаджваўся востры металічны наканечнік; на другім канцы прымацоўвалася папярэчная ручка. Крук прызначаўся для пошуку і прагону пад лёдам жэрдкі з вяроўкай, за якім потым працягвалі невад. Рабілася гэта праз палонкі, прасечаныя на шляху руху невада.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.