Субота, 27.07.2024, 02:27

КВАСОЎКАЎСКІ КАСЦЁЛ БЕЗЗАГАНАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ

Галоўная »
КВАСОЎКАЎСКІ КАСЦЁЛ БЕЗЗАГАНАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Квасоўка Гродзенскага раёна. Пабудаваны ў 1856—72 гг. з цэглы. Закрыты ў 1961 г., вернуты парафіянам у 1989 г.


Помнік архітэктуры позняга класіцызму і рэтраготыкі. Будынак прамавугольны ў плане, накрыты двухсхільным дахам, які пераходзіць у вальмавае пакрыццё над пяціграннай апсідай з бакавымі сакрысціямі. На галоўным фасадзе выступае шатровая чацверыковая са скошанымі вугламі званіца, фланкіраваная арачнымі нішамі. Фасады расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках.

Унутраная прастора шасцью слупамі падзелена на тры нефы, цэнтральны з якіх перакрыты драўляным скляпеннем і конхай над апсідай. Над уваходам хоры з балюстраднай агароджай.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 30
Гасцей: 30
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.