ЛЕНЬКАЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОЙ ГАННЫГалоўная »
ЛЕНЬКАЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОЙ ГАННЫ размяшчаецца ў заходняй частцы вёскі Ленькі Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Пабудаваны ў 1996 г. з сілікатнай цэглы.
Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам з цыліндрычнай апсідай, над якой двухсхільны дах пераходзіць у канічны і над фасадам завершаны чатырохграннай шатровай вежачкай. Плоскасныя сцены расчлянёны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі ў рэльефных ліштвах.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|