Помнік архітэктуры
неараманскага стылю. Вырашана прамавугольным у плане пад вальмавым дахам аб'ёмам, да якога дыяганальна далучаны крылы трансепта пад ніжэйшымі паўвальмавымі дахамі. На франтальным фасадзе рызалітам выступае чатырохгранная двух’ярусная
званіца, у першым ярусе якой створаны арачны ўваходны партал, над якім круглае
акно-люкарна. Шацёр званіцы завершаны металічным крыжом (мастацкая коўка). Дэкаратыўны эфект архітэктуры дасягаецца фактурнай бутавай муроўкай сцен. На фоне адкрытай цаглянай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя плоскія ліштвы арачных аконных і ўваходнага праёмаў, круглых люкарнаў.