Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Серада, 18.09.2024, 00:06 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
ЛІПНІШКАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »ЛІПНІШКАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Ліпнішкі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў канцы 19 ст. з цэглы. Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана чатырохграннай двух’яруснай вежай з шатровым пакрыццём. Першы ярус — маналітны п'едэстал, крапаваны прамавугольнымі нішамі; другі — адкрытае арачнымі прасветамі падценне, пад якім пастаўлена драўляная паліхромная скульптура Хрыста-пакутніка з крыжом. Архітэктурная аздоба атынкаваных граняў — лапаткі з прамавугольнымі філёнгамі, архівольты арак, прафіляваныя карнізы. Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. |
|