Панядзелак, 06.05.2024, 19:44

ЛІТОЎСКАЯ МОВА

Галоўная »
ЛІТОЎСКАЯ МОВАмова літоўцаў, асноўнага насельніцтва Літоўскай Рэспублікі. Належыць да балтыйскай групы індаеўрапейскіх моваў. З бліжэйшых родзічаў — латышская і пруская мовы (апошняя вядомая толькі паводле пісьмовых помнікаў). Першыя рукапісы адносяцца да XIII — ХІV стст. Першыя друкаваныя кнігі — «Катэхізіс» М.Мажвідаса (Кёнігсберг, 1547 г.), на тэрыторыі Літвы «Катэхізіс» М.Даўкшы (Вільня, 1595 г.). Першы слоўнік літоўскай мовы выдаў К.Шырвідас (Вільня, 1629 г.), першую граматыку Д.Клейпас (Кёнігсберг, 1653 г.). Літаратурная мова склалася ў канцы XIX — пачатку XX ст. Пісьмо на аснове лацінскага алфавіта (33 літары).

Вылучашць 2 групы гаворак: верхнелітоўскія (аўкштайцкія) і ніжнелітоўскія (жэмайцкія). Аснова літаратурнай мовы — сярэднеаўкштайцкі дыялект. У фанетыцы характэрнае адрозненне доўгіх і кароткіх галосных, толькі кароткія зычныя, 6 дыфтонгаў, рухомы танічны націск; у граматычным ладзе — 2 роды назоўнікаў (мужчынскі і жаночы), 5 скланенняў, 7 склонаў (у т.л. месны беспрыназоўнікавы і клічны), прыметнікі 3 родаў, 4 часы дзеясловаў, у т.л. мінулы аднакратны і мінулы мнагакратны, складаная сістэма дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў; у сінтаксісе — ужыванне недапасаванага азначэння (родны склон прыналежнасці замест прыналежных прыметнікаў) перад назоўнікам, дапаўненне пры непераходных дзеясловах. Літоўская мова ўзаемадзейнічае з беларускай. У літаратурнай мове і гаворках ёсць беларусізмы [abrakas (аброк), rekva (рэхва), guzas (гуж)], адпаведна ў беларускай мове, асабліва ў паўночна-заходніх гаворках, — літуанізмы, пераважна лексічныя(«дзірван», «парсюк», «пуня»),а таксама сінтаксічныя — дзеепрыслоўе ў ролі простага выказніка («каровы пад'еўшы») і інш. Шмат літуанізмаў засталося ў побытавай лексіцы: атоса, венцер, дойлід, ёўня, клуня, коўш, свіран, сцірта, торп, шуло і інш. Некаторыя маюць вузкае тэрытарыяльнае пашырэнне: аруд, бонда, груца, прывен, ройста, рэзгіны. Паводле свайго і паходжання літоўскія некаторыя тапанімічныя назвы (Ашмяны, Гудагай, Юрацішкі, Канвелішкі, Жупраны), прозвішчы (Лукша, Мархель, Юргель, Вайцюль, Марцуль).
Меню
https://allflow.ru букет цветов купить красивые недорогие букеты.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
https://allflow.ru букет цветов купить красивые недорогие букеты.
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
https://allflow.ru букет цветов купить красивые недорогие букеты.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.