Серада, 18.09.2024, 01:00

ЛОШАЎСКАЯ КАПЛІЦА

Галоўная »
ЛОШАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на паўночны ўсход ад вёскі Лоша Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў 1920-я гг. з дрэва, адноўлена ў 1980 г., асвячона 21.09.1997 г. З боку перад капліцай пастаўлена чатырохгранная вежа-званіца пад шатровым дахам.


Твор народнага дойлідства. Храм вырашаны прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам, які над трохграннай апсідай пераходзіць у вальмавы. Плоскасны франтальны фасад завершаны трохвугольным фігурна ашаляваным франтонам, які прарэзаны дзвюмя гранёнымі люкарнамі. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [195]
Адукацыя [38]
Спорт [1419]
Здарэнні [496]
Грамадства [492]
Эканоміка [38]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Верасень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.